Ян Станіслаў Сапега

Ян Станіслаў Сапега
лац. Jan Stanisłaŭ Sapieha
Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1589(1589-10-25)[1][2]
Памёр 10 красавіка 1635(1635-04-10)[1][2][3] (45 гадоў)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Леў Сапега
Даратэя Фірлей
Дзеці Караль Сапега[d][5]
Дзейнасьць вайсковец, дзяржаўны дзяяч

Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладэчна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[6].

Быў старостам слонімскім (1605).

Грызэльда з Вадынскіх

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, старэйшы сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збараскіх). Меў братоў Крыштапа Міхала і Казімера Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу, Вюрцбурскім, Падуанскім, Балёнскім унівэрсытэтах[7].

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швэцыі (з 1625 году), дзе аднак ня выявіў вайсковага майстэрства.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 гадох выконваў дыпляматычныя даручэньні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 годзе знаходзіўся пры імпэратарскім двары ў Вене.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схалястыка з Хадкевічаў, другой — Грызэльда з Вадынскіх