Ян Твардоўскі | |
Ян Якуб Твардоўскі | |
Варшава, сакавік 2000 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Jan Twardowski |
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1915[1] Варшава, Польшча |
Памёр | 18 студзеня 2006[2][1] (90 гадоў) Варшава, Польшча |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | з 1933[3] |
Жанр | паэзія[3] |
Мова | польская мова[4] і лацінская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Ян Яку́б Твардо́ўскі (1 чэрвеня 1915, Варшава — 18 студзеня 2006, Варшава) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш сьвятаром каталіцкай царквы.
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 году ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям’я вымушана была перабрацца ў Расею (ішла Першая сусьветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.
У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г. д.
Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамэны ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У 1937 ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
Падчас Другой сусьветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстаньні.
Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію ў тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у 1948. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 Ордэн Усьмешкі, у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.
Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 году ў Варшаве.
Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасьць аб’ядноўвае тонкія назіраньні за навакольлем і філязофскія рэфлексіі.
За сваю дзейнасьць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасьць узнагарод.
Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысьціна Лялько[5] і Данута Бічэль[6].
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |