Янаў лац. Janaŭ | |||||
польск. Janów | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Гміна: | Янаў | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-130 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′0.1″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 53.466694° пн. ш. 23.216694° у. д.Каардынаты: 53°28′0.1″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 53.466694° пн. ш. 23.216694° у. д. | ||||
Янаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Янаў (польск. Janów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 21 км на на захад ад Саколкі, за 39 км на поўнач ад Беластоку.
Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Перад 1715 годам Янаў стаў мястэчкам. У гэты час ён знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1724 годзе Тэадора Сапега з роду Солтанаў збудавала ў Янаве драўляны касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.
У 1860-я гады ў Янаве было 109 будынкаў (зь іх 9 мураваных), дзеяў касьцёл, працавалі 2 прамысловыя прадпрыемствы. У канцы XIX ст. — 321 будынак (21 мураваны). 20 кастрычніка 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залаты серп, на краях тарчы чатыры залатыя трылісьнікі[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Янаў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Янаў увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Янаў Польскай Народнай Рэспубліцы.
|