Янаў Падляскі лац. Janaŭ Padlaski | |||||
польск. Janów Podlaski | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Насельніцтва: | 2720 чал. (2013) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-505 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°10′59.9″ пн. ш. 23°12′0.0″ у. д. / 52.183306° пн. ш. 23.2° у. д.Каардынаты: 52°10′59.9″ пн. ш. 23°12′0.0″ у. д. / 52.183306° пн. ш. 23.2° у. д. | ||||
Янаў Падляскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Я́наў Падля́скі (польск. Janów Podlaski) — вёска ў Польшчы, на рацэ Крыўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2008 год — 2655 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Белай, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.
Янаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся замак луцкіх біскупаў, касьцёлы Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (дамініканскі), помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.
Упершыню Янаў упамінаецца ў XIV ст. як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму катэдральнаму касьцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касьцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмінскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. У 1497 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў мястэчку прывілей на 3 кірмашы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Янаў увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. луцкія біскупы мелі тут сваю рэзыдэнцыю, якая разьмяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. На 1575 год у мястэчку было больш за 500 будынкаў[2].
У 1648 годзе ў Янаве адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя, таксама ў мястэчку дзеяла драўляная царква. У 1735 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1788—1796 гадох у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Канстантынаўскім павеце[3] Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год ў мястэчку было 228 будынкаў, на 1861 год — 217.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам Канстантынаўскага павету. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Янаў занялі войскі Трэцяга Райху. У 1940 годзе ён страціў статус места.
У 1944 годзе Янаў занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польскай Народнай Рэспубліцы.
|