Яндэкс.Мапы

«Яндэкс.Мапы» — пошукава-інфармацыйная картаграфічная служба «Яндэксу», створаная ў 2004 годзе. У службе падаюцца падрабязныя мапы ўсяго сьвету. Ёсьць пошук па мапе, інфармацыя аб корках, пракладка маршрутаў і панарамы вуліцаў гарадоў. На 2017 год толькі ўласныя карты кампаніі, якія абнаўляліся кожныя 2 тыдні, выкарыстоўвалі для 24 краінаў Азіі і Эўропы: Азэрбайджану, Андоры, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Ізраіля, Ярданіі, Іраку, Ірану, Казахстану, Кыргызстану, Латвіі, Філіпінаў, Летувы, Малдовы,Польшчы, Расеі, Сірыі, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, Украіны, Францыі, Эстоніі. Дадзеныя для астатніх краінаў сьвету пастаўляла кампанія «Навтэк». Маршрут пракладваецца нават тады, калі пункт адпраўленьня і фінальны пункт знаходзяцца на тэрыторыях розных краінаў[1].

Па стане на сакавік 2012 году расейская аўдыторыя рэсурсу дасягала 16,2 мільёну карыстальнікаў[2].

Мапы даступныя ў чатырох варыянтах: схемы, спадарожнікавыя здымкі, спадарожнікавыя здымкі з надпісамі і ўмоўнымі пазначэньнямі (гібрыд) і «Народная мапа». Набор магчымасьцяў па працы з мапамі ў поўным аб’ёме даступны толькі для абмежаванага ліку гарадоў. Даступнае падсьвятленьне раёну, гораду або вобласьці пасьля арганізацыі пошуку на сайце. Ёсьць магчымасьць прагляду вуліцаў на мапах.

Даступны пошук як па геаграфічных аб’ектах (адрасах, вуліцах, гарадах, рэгіёнах і краінах), так і па арганізацыях. На мапах ёсьць магчымасьць вымяраць адлегласьць, пракладваць маршруты і праглядаць панарамы вуліцаў. Для шэрагу гарадоў даступная служба «Яндэкс.Коркі»: індыкатар аўтадарожных затораў. Узровень затораў вызначаецца па дзесяцібальнай лічбавай шкале і па чатырохкаляровай графічнай, інфармацыя зьбіраецца з дарожных відэакамэраў[3]. Паказаньні гэтай службы могуць ўлічвацца пры аўтаматычнай пракладцы маршрутаў.

Аўтамабіль, які здымае панарамы для «Яндэксу»

Ёсьць магчымасьць у рэальным часе праглядаць малюнкі з Вэб-камэраў, усталяваных, як правіла, уздоўж буйных магістраляў і каля разьвязак.

8 лістапада 2016 году быў прадстаўлены сумесны праект «Яндэкс.Мапаў» і «Таёта» «Панарамы Эвэрэсту»[4] — мультымэдыйная справаздача пра ўзыходжаньні на Эвэрэст з панарамнымі фатаздымкамі этапаў ўзыходжаньня, гукавым суправаджэньнем і элемэнтамі інтэрактыўнай трохмернай графікі[5][6]. Праект выкананы з выкарыстаньнем браўзэранай тэхналёгіі адлюстраваньня 3D графікі WebGL, рэалізаванай рухавічком Blend4Web[7].

9 верасьня 2009 году для Масквы пачала дзейнічаць служба «Яндэкс.Панарамы». Пазьней панарамы сталі даступныя для іншых гарадоў. 25 студзеня 2012 г. былі прадстаўлены панарамы Санкт-Пецярбурга і ваколіцаў з вышыні птушынага палёту. Для здымак выкарыстоўваліся верталёт і дырыжабль. Здымкі праходзілі на вышыні 150-200 мэтраў[8].

Мабільныя дастасункі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 годзе зьявіўся мабільны дастасунак «Яндэкс.Карты» (Android, iOS, Windows), які сумяшчае асноўную функцыянальнасьць «Яндэкс.Мапаў» з навігацыйнай, а ў 2012 годзе — мабільны дастасунак «Яндэкс.Навігатар» (Android, iOS, Windows Phone), які працуе толькі як навігатар. Дастасунак «Яндэкс.Транспарт» (Android, iOS) паказвае маршруты грамадзкага транспарту ў горадзе і час прыбыцьця на прыпынак. Дастасунак «Яндэкс.Мэтро» (Android, iOS і Windows Phone) дапамагае арыентавацца ў мэтро гарадоў Расеі, Украіны і Беларусі. Дастасунак «Яндэкс.Электрычкі» (Android, iOS і Windows Phone) дазваляе шукаць станцыі адпраўленьня і прызначэньня электрычак і захоўваць маршруты ў сьпісе абраных. Дастасунак «Яндэкс.Горад» (Android, iOS) дазваляе шукаць бары, аптэкі, кінатэатры, гандлёвыя цэнтры і інш. грамадзкія месцы, чытаць пра іх водгукі і дадаваць месцы ў абранае. Таксама ёсьць віджэт «Яндэкс.Коркі» для Android. Першапачатковае імкненьне Яндэкса ахапіць увесь спэктар даступных апэрацыйных сыстэм для мабільных прыладаў было пасьля адкінута; цяпер намаганьні распрацоўнікаў сканцэнтраваліся на апэрацыйных сыстэмах iOS, Android і Windows Phone.

Да 2016 году ў адрозьненьне ад аналягічных дастасункаў іншых кампаній, прадукты Яндэкса — гэта он-лайн-дастасункі, якія для паўнавартаснай працы абавязкова патрабуюць наяўнасьці доступу ў Інтэрнэт. Калі доступ у Інтэрнэт адсутнічае, то ў «Яндэкс.Мапах» і «Яндэкс.Навігатары» магчыма толькі адлюстраваньне мапаў з кэша, калі такі назапашаны або запампаваны загадзя. Пры наяўнасьці ж Інтэрнэту пастаянны абмен дадзенымі з сэрвэрам дазваляе ня толькі абнаўляць дадзеныя аб корках на дарогах, але і перабудоўваць маршрут у залежнасьці ад зьмен дарожнай сытуацыі, а таксама абменьвацца адкрытай стандартызаванай інфармацыяй паміж самімі карыстальнікамі. У ліпені 2015 году выйшла новае абнаўленьне пад індэксам 6.6. Зьменены карыстацкі інтэрфэйс і функцыя пабудовы маршруту. Зьявіліся кропкі «Дом» і «Праца».[9].

У сакавіку 2016 году выйшла абнаўленьне Яндэкс.Мапаў для iOS і Android, у якім пошук працуе нават бяз доступу ў сетку. Для працы ў афлайн-рэжыме, карыстальніку прапануецца спампаваць афлайн-мапу цікавага яму рэгіёну[10].

Пастаўнікі картаграфічных зьвестак «Яндэкс.Мапаў»[11]:

  • 2012 NAVTEQ
  • Bundesamt für Eich — und Vermessungswesen
  • EuroGeographics
  • IGN 2009 — BD TOPO
  • Geomatics Ltd.
  • Top-Map Ltd.
  • Norwegian Mapping Authority
  • Source: IgeoE — Portugal
  • Гішпанія — Información geográfica propiedad del CNIG
  • Швэцыя — National Land Survey Sweden
  • Швайцарыя — Topografische Grundlage: Bundesamt für Landestopographie.
  • Вялікабрытанія: Ordnance Survey data
  • Мэксыка — Fuente: INEGI (Instituto Nacional de Estadística y Geografía)
  • Hema Maps Pty. Ltd.
  • Survey of Israel data source
  • Royal Jordanian Geographic Centre
  • Яндэкс.Народная мапа.

18 красавіка 2011 году Яндэкс апублікаваў мапу, зробленую сваімі картографамі на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласьці, а гэта значыць, што скаргі аб недакладнасьцях адпраўляюцца адразу ў Яндэкс, а не да пастаўніка мапаў[12].

Спадарожнікавыя дадзеныя прадастаўленыя ТАА ІЦ «Сканэкс», якая выканала апрацоўку спадарожнікавых здымкаў са спадарожнікаў IRS (уласьнікі ANTRIX Corporation Ltd., European Space Imaging GmBH, DigitalGlobe, Inc.), «WorldView-2» (DigitalGlobe, Inc.), IKONOS (Geo Eye, Inc.), TerraColor (Earthstar Geographics)[11].

Схемы дарожных разmвязак Масквы і Санкт-Пецярбурга прадастаўленыя 2КаМэдыя. Схемы дарожных разьвязак Кіева прадастаўленыя кампаніяй Транснавіком. Панарамны здымак выкананы кампаніяй Neq4. Інфармацыя аб дарожнай сытуацыі (стане загружанасьці аўтамабільных дарог) прадастаўленая ТАА «Яндэкс.Коркі». Відэакамэры — інфармацыя прадастаўленая ТАА «Яндэкс.Коркі» і АКАДО. Інфармацыя аб маршрутах руху гарадзкога грамадзкага транспарту прадастаўленая ГУП «Масгартранс» (г. Масква), ТАА «Дыскус Мэдыя» (г. Санкт-Пецярбург).

Максымальны маштаб Яндэкс.Мапаў — 1:1600 (Масква, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург і большасьць буйных гарадоў Расеі). Кіеў і Менск) прадстаўленыя ў маштабе 1:2000. У маштабе 1:16000 прадстаўленая ўся тэрыторыя Ўкраіны, у 1:30000 — уся тэрыторыя Беларусі. Максымальны маштаб, у якім даступная любы пункт на тэрыторыі Расеі — 1:660 000 (раёны Крайняй Поўначы). Уся тэрыторыя Казахстану даступная ў маштабе 1:6600, астатнія краіны заходняй Азіі, а таксама Закаўказьзе — ад 1:2 300 000.

Цалкам пакрытыя тэрыторыі такіх краінаў, як: Эстонія, Латвія, Летува, Аўстрыя, Вугоршчына, Польшча, Чэхія, Нямеччына, Францыя, краына Бэнілюксу, Вялікабрытанія і Ірляндыя у маштабе 1:30000; Гішпанія, Партугалія, Італія, усе Балканы, Турцыя і Кіпр у маштабе ад 1:66000. Эгіпет прадстаўлены ў маштабе 1:100 000. Астатні сьвет даступны ў маштабе ад 1:3 000 000.

Спрэчныя тэрыторыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыі зь неадназначным прававым статусам на «Яндэкс.Мапах» пазначаныя наступным чынам:

За лістапад 2013 году звыш 500 000 жыхароў Беларусі (5,3 % насельніцтва Беларусі) скарыстала дастасунак «Яндэкс Мапы», зь якіх 100 000 падлучаліся з мабільных прыладаў[14].

  1. ^ «Яндэкс» запусьціў падрабязную мапу сьвету  Праверана 2017-07-07 г.
  2. ^ «Яндэкс.Мапы» ўпершыню апублікавалі панарамы інтэр'ераў будынкаў // Інтэрнэт-часопіс "Digit"
  3. ^ «Яндэкс» подправит «Народную карту» // Газета.Ru Праверана 2017-07-07 г.
  4. ^ Панарамы Эверэста. Панарамы Эверэста. Праверана 2017-07-07 г.
  5. ^ Самыя высокія ў свеце панарамы — Блог Яндэкса. yandex.ru. Праверана 2017-07-07 г.
  6. ^ EVERTEST. Toyota. Праверана 2017-07-07 г.
  7. ^ Панарамы Эверэста ад Яндэкса: цяпер у 3D! | Blend4Web. Blend4Web. Праверана 2017-07-07 г.
  8. ^ Панарамы – на ўзьлёт! — Блог Яндэкса // clubs.ya.ru Праверана 2017-07-07 г.
  9. ^ «Яндэкс» выпусьціў новую вэрсію мабільных мапаў // macdigger.ru Праверана 2017-07-07 г.
  10. ^ Новыя лёгкія Яндэкс.Мапы з пошукам у афлайне для iOS і Android // Блог Яндэкс Мапаў, 2016-03-29 г. Архіўная копія ад 2017-07-07 г. Праверана 2017-07-07 г.
  11. ^ а б Умовы выкарыстаньня сэрвісу Яндэкс.Мапы — Прававыя дакумэнты (рас.)  Праверана 2017-07-07 г.
  12. ^ Першая мапа, зробленая Яндэксам — Блог Яндэкса // clubs.ya.ru Праверана 2017-07-07 г.
  13. ^ «Яндэкс.Карты» адмовіліся выбіраць краіну для Крыма
  14. ^ Дарына Запольская. Да любiмай цешчы зь «Яндэксам» // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 4. — ISSN 1990-763x.