Янік Фэрэйра Караска | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 верасьня 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Шабаб | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 2015—2018 2018—2020 2020 2020—2023 2023— |
Манака Атлетыка Мадрыд Далянь Іфан → Атлетыка Мадрыд Атлетыка Мадрыд Аль-Шабаб |
81 (15) 81 (17) 50 (24) 15 (1) 102 (19) 30 (8) |
Зборныя | ||
2015— | Бэльгія | 78 (11) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Янік Фэрэйра Караска (па-нідэрляндзку: Yannick Ferreira Carrasco; нар. 4 верасьня 1993 году, Вільвоордэ) — бэльгійскі футбаліст, ўінгер саудаўскага клюбу «Аль-Шабаб» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Янік Фэрэйра Караска нарадзіўся ў горадзе Іксэль[3]. Прафэсійную футбольную кар’еру пачаў у клюбе Манака, гуляў на пазыцыі нападніка[4]. Ужо ў першым для сябе сэзоне 2013—2014 гадоў у 19-гадовым узросьце яго клікалі вундэркіндам. У 2 туры гэтага сэзону ён трапіў ў зборную тура[5]. За першыя два сэоны з «Манака» правёў 45 матчаў, забіў 9 галоў і зрабіў 3 галявыя пасы. У жніўні 2014 году працягнуў кантракт з «Манака» тэрмінам на пяць гадоў[6]. У сакавіку 2015 году ў матчы чэмпіяната Францыі з Эвіянам атрымаў траўму галетастопа і вымушаны быў пакінуць поле пасьля сутыкненьня з Ардыенам Тамасанам[7]. У пачатку жніўня 2015 году перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» за 15 мільёнаў эўра[8]. У лютым 2018 году зьехаў з Мадрыда ў Кітай, каб выступаць за клюб «Далянь Іфан»[9]. 1 студзеня 2020 году ў чэмпіянаце Кітая быў аб'яўлены ліміт заробкаў для легіянэраў (ня больш з 3 мільёны даляраў у год), пасьля чаго Янік перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» на правах арэнды[10].
«Атлетыка»: