Японскі макак | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Род | Макакі |
Від | Японскі макак |
Бінамінальная намэнклятура | |
Macaca fuscata Blyth, 1875 | |
Арэал | |
Арэал японскай макакі | |
Ахоўны статус | |
Найменшая рызыка (LC) | |
Іншыя зьвесткі | |
Краіна | Японія |
Японскі макак[1] (Macaca fuscata), таксама вядомая як сьнежная малпа[2] — адзін зь відаў макак.
Папуляцыю з вострава Якусіма (паўвостраў Касіма), прадстаўнікі якой адрозьніваюцца больш кароткай поўсьцю й па паводніцкіх асаблівасьцях культурнага характару, вылучаюць у падвід Macaca fuscata yakui.
Сярэдні рост самцоў 57 сантымэтраў, сярэдняя вага — 11.3 кіляграмаў, самкі ніжэй — 52.3 см, масай каля 8.4 кг[3]. Малпы маюць чырвоную скуру й густую цёмна-шэрую поўсьць з карычняватым адценьнем, якая пакрывае ўсё цела, за выключэньнем морды, рук і ягадзіц. Хвост у японскіх макак кароткі, не даўжэйшы за 10 сантымэтраў.
Цяжарнасьць доўжыцца 170—180 дзён, нараджаецца адно дзіцяня вагой каля 500 грамаў. Нараджэньне адразу двух і болей дзяцей адбываецца рэдка.
Жывуць макакі ў сярэднім 25—30 гадоў, у няволі звычайна даўжэй.
Натуральны арэал японскіх макак, якія зьяўляюцца самымі паўночнымі ў сьвеце малпамі, распасьціраецца да поўначы вострава Хансю. Аднак у 1972 годзе ў Тэхасе ў дзікія ўмовы штучна была заселена невялікая папуляцыя гэтага віду.
Японскія макакі жывуць ва ўсіх тыпах лясоў — ад субтрапічных да горных, дзе сілкуюцца лісьцем, пладамі, каранямі расьлін, а таксама казуркамі, дробнымі хрыбетнымі й птушынымі яйкамі. Яны нават ловяць ракападобных, малюскаў і рыб у вадаёмах.
На поўначы Японіі, дзе сьнег можа ляжаць да чатырох месяцаў у годзе, а сярэдняя тэмпэратура зімы складае -5° C, малпы праводзяць маразы ў гарачых крыніцах.
Жывуць японскія макакі вялікімі групамі ад 10 да 100 асобін са строгай герархіяй. У групу макак уваходзяць як самцы, так і самкі.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |