Яспэр Стэйвэн

Яспэр Стэйвэн
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 17 красавіка 1992(1992-04-17) (32 гады)
Месца нараджэньня
Краіна
Рост 186 см
Спартовая інфармацыя
Клюб Лідл-Трэк
Спэцыялізацыя спэцыяліст па клясыцы, усе тыпы
Прафэсійныя клюбы
2012—2013
2014—
Бонтагер-Лайвстронг
Лідл-Трэк

Я́спэр Стэ́йвэн (па-нідэрляндзку: Jasper Stuyven; нарадзіўся 17 красавіка 1992 году, Лёвэн, Бэльгія) — бэльгійскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Лідл-Трэк». Зважаецца адмыслоўцам па клясычным гонкам. Шматкроць браў удзел у заездах Тур дэ Франс.

Стэйвэн на Тур дэ Франс 2016 году.

Стэйвэн збудаваў пасьпяховую кар’еру раварыста-юніёра. У 2009 годзе ў веку 17 гадоў ён здабыў перамогу ў юніёрскім чэмпіянаце сьвету па шашэйных гонках. Праз тры гады склаў прафэсійны кантракт з амэрыканскай камандай «Бонтагер-Лайвстронг». У 2014 годзе далучыўся да каманды «Трэк Фэктары Рэйсінг», у складзе якой у першым жа сэзоне браў удзел у Вуэльце Гішпаніі. Цягам заездаў тройчы фінішаваў на чацьвертым месцы, дзякуючы чаму паводле вынікаў шматдзённай гонкі быў дзявятым у клясыфікацыі паводле пунктаў. Праз год на Вуэльце Стэйвэн здабыў перамогу на восьмым этапе, але самую гонку ня скончыў, бо праз падзеньне зламаў чаўнавіцу.

У 2016 годзе раварыст здабыў перамогу ў аднадзённай клясычнай гонцы Кюўрнэ — Брусэль — Кюўрнэ, адарваўшыся ад асноўнай групы на апошніх 17 км заезду[1]. У тым жа годзе ўпершыню браў удзел у заездах Тур дэ Франс, нават апранаўшы кашулю ў бобкі на два дні як лідэр горнай клясыфікацыі. У 2017 годзе бэльгіец быў у купцы зь пяці чалавек, якія адарваліся ад пэлятону на Парыж — Рубэ. Аднак, Стэйвэн фінішаваў чацьвертым[2]. Спартовец выступіў на Джыра д’Італія, дзе на шостым этапе фінішаваў другім, а ў агульнай клясыфікацыі паводле пунктаў апынуўся другім пасьля Фэрнанда Гавірыі. У 2018 годзе няблага выступіў у заездах першай паловы сэзону, заняўшы 5-ы радок у гонцы Парыж — Рубэ. На Тур дэ Франс бэльгіец наблізіўся да перамогі ў 14-м этапе, але ня даў рады. У жніўні 2019 годзе роварнік выйграў Тур Нямеччыны, стаўшы лідэрам пасьля трэцяга (перадапошняга) этапу[3]. 20 сакавіка 2021 годзе Стэйвэн выйграў сваю першую манумэнтальную гонку Мілян — Сан-Рэма.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]