Яя Турэ

Яя Турэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 траўня 1983(1983-05-13)[1][2][3] (41 год)
Рост 189 см
Вага 90 кг
Пазыцыя паўабаронца, цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2005
2005—2006
2006—2007
2007—2010
2010—2018
2018
2019—2020
Бэвэрэн
Мэталюрг Данецк
Алімпіякос Пірэй
Манака
Барсэлёна
Манчэстэр Сіці
Алімпіякос Пірэй
Цындао Хайню
70 (3)
1 (0)
20 (3)
27 (5)
74 (4)
230 (59)
2 (0)
14 (2)
Зборныя
2004—2015 Кот д’Івуар 97 (19)

Ньяньеры Яя Турэ (па-француску: Gnégnéri Yaya Touré; нарадзіўся 13 траўня 1983 году, Буаке, Кот д’Івуар) — былы івуарыйскі футбаліст, які выступае за на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару .

Турэ быў запрошаны ў юнацкую акадэмію клюбу «АСЭК Мімозас» у 1996 годзе паводле рэкамэндацыі свайго старога настаўніка. Далей гулец пераехаў у Эўропу, дзе спачатку два з паловай гады гуляў у бэльгійскім «Бэвэрэне». Улетку 2003 году Яя знаходзіўся на праглядзе ў лёнданскім «Арсэнале», але ўгода не адбылася, паколькі ў яго ўзьніклі праблемы з атрыманьнем працоўнай візы, а значыць «кананіры» адправілі бы яго ў арэнду, што Турэ не задавальняла. Таму ён перайшоў у данецкі «Мэталюрг», дзе адыграў паўтара году.

У 2005 годзе Турэ далучыўся да табару грэцкага клюбу «Алімпіякос». Ён атрымаў мянушку «новы Патрык Віера» ад свайго старэйшага брата. Ягоныя выступленьні былі ўражальнымі й выклікалі цікавасьць у шматлікіх клюбаў. 15 жніўня 2006 году «Алімпіякос» прадаў Турэ ў «Манака» за 4,5 млн эўра.

У 2007 годзе Турэ далучыўся да гішпанскага клюбу «Барсэлёна» за 10 млн эўра. За новы клюб Яя дэбютаваў 26 жніўня падчас гульні адкрыцьця сэзону супраць клюбу «Расінг»[5]. 2 ліпеня 2010 году Турэ падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Сіці».

«Алімпіякос»:

«Барсэлёна»:

«Манчэстэр Сіці»:

Кот д’Івуар:

  1. ^ а б в Yaya Touré // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Yaya Touré // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Yaya Touré // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б https://www.programme-tv.net/biographie/260574-toure-yaya/
  5. ^ Racing Santander 0–0 Barcelona. ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]