Яўген Зінічаў | |
па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев | |
![]() | |
18 траўня 2018 — 8 верасьня 2021 | |
Папярэднік | Уладзімір Андрэевіч Пучкоў[d] |
Наступнік | Alexander Chuprian[d] |
28 ліпеня 2016 — 6 кастрычніка 2016 | |
Папярэднік | Мікалай Мікалаевіч Цуканаў[d] |
Наступнік | Антон Аліханаў[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 жніўня 1966 |
Памёр: |
8 верасьня 2021[1] (55 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Яўге́н Мікала́евіч Зі́нічаў (па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев; 18 жніўня 1966, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 верасьня 2021, Нарыльск) — расейскі дзяржаўны дзеяч. Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў (2018—2021), сябра Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі (2018—2021).
З 1987 году служыў у КДБ СССР. З 2006-га па 2015 год быў асабістым ад’ютантам Уладзімера Пуціна. У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам дырэктара ФСБ.
Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў ад 18 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году, сябора Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ад 28 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году. На пасадзе кіраўніка МНС ён зьмяніў Уладзімера Пучкова, які пакінуў пасаду міністра пасьля пажару ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня»[3].
Трагічна загінуў 8 верасьня 2021 году ў Нарыльску падчас здымак міжведамасных вучэньняў па абароне арктычнай зоны Расеі для навучальнага фільму МНС Расеі, зваліўся на скалы пры спробе выратаваць жыцьцё апэратара здымачнай групы, які таксама загінуў[4]. Спачуваньні ў сувязі з трагічнай гібельлю Яўгена Зінічава выказаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, якога з загінулым зьвязвалі даўгія гады супольнай працы[5].