Яўген Канаплянка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 верасьня 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2015 2015—2017 2016—2017 2017—2019 2019—2022 2022—2023 2023—2024 |
Дняпро Сэвільля → Шальке-04 (арэнда) Шальке-04 Шахтар Краковія ЧФР Клуж |
157 (35) 32 (4) 17 (1) 40 (5) 28 (4) 36 (2) 3 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Украіна | 87 (21) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Яўге́н Канапля́нка (па-ўкраінску: Євген Коноплянка; нарадзіўся 29 верасьня 1989 году, Кіраваград, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Украіны.
У сем гадоў запісаўся ў сэкцыю па каратэ[2]. Потым займаўся футболам у родным горадзе ў клюбе «Алімпік». У днепрапятроўскім «Дняпры» апынуўся ў 16 гадоў[2]. Узімку 2006 году быў пераведзены ў дубль «Дняпра». У найвышэйшай лізе Ўкраіны дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў хатнім матчы супраць вужгарадзкага «Закарпацьця» (0:0), Канаплянка выйшаў на 83 хвіліне замест Джабы Канкавы.
Першы гол у чэмпіянаце Ўкраіны забіў 28 лютага 2010 году ў хатнім матчы супраць луганскай «Зары» (2:2), на 34 хвіліне ў браму Багдана Шуста. У другой палове сэзону 2009—2010 гадоў Яўген паказваў добрую гульню, ва ўсіх гульнях ён адыграў поўныя матчы.
У красавіку 2010 году Мірон Маркевіч упершыню выклікаў Яўгена ў склад нацыянальнай зборнай Украіны на матчы ў канцы траўня й пачатку чэрвеня 2010 году супраць зборных Летувы, Румыніі й Нарвэгіі[3]. Канаплянка згуляў ва ўсіх трох гульнях і забіў свой першы гол у зборнай.
«Сэвільля»:
«Шахтар»: