Яўген Шаўчэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 чэрвеня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 70 кг[3] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал Тула | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2019 | Менск | 106 (12) |
2020 | Дынама Берасьце | 7 (0) |
2020 | → Рух Берасьце | 15 (5) |
2021 | Рух Берасьце | 26 (3) |
2022—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 56 (10) |
2024— | Арсэнал Тула | |
Зборныя | ||
2014 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2016—2018 | Беларусь (да 21) | 13 (2) |
2019—2020 | Беларусь | 2 (0) |
Яўген Шаўчэнка (нарадзіўся 6 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Арсэнал».
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». У 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У чэрвені 2014 году галоўным трэнэрам «Менску» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ачольваў дубль. Новы трэнэр адразу запрасіў Шаўчэнку разам зь іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 году Яўген дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы супраць «Нафтану» (4:0). У канцы сэзону стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе менскага клюбу. 29 лістапада 2014 году адзначыўся галявой перадачай у матчы зь берасьцейскім «Дынама» (3:1).
У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У сэзоне 2015 году выступаў пераважна за дубль сталічнага клюбу, а таксама браў удзел у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Найвышэйшай лізе ў 5 матчах выходзіў на замену. У сэзоне 2016 году здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе менчукоў, нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе. З траўня 2017 году стаў трывала выступаць у аснове менчукоў, аднак у верасьні страціў месца ў складзе. У сэзоне 2018 году ўзяў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў. У студзені 2019 году падпісаў новы кантракт з сталічным клюбам[5]. У сэзоне 2019 году заставаўся трывалым гульцом першай адзінаццатцы.
У студзені 2020 году было абвешчана аб пераходзе Шаўчэнкі ў берасьцейскае «Дынама»[6]. Гулец ня здолеў замацавацца ў складзе каманды, выходзіў на замену, а часам заставаўся на лаве запасных. У ліпені 2020 году перабраўся ў берасьцейскі «Рух»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2020 году падпісаў паўнавартасны кантракт з «Рухам»[8].
У сэзоне 2021 году працягваў выступаць перадусім у стартавым складзе берасьцейскай каманды. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з жодзінцамі[10]. У студзені 2024 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ» па заканчэньні кантракту[11]. Неўзабаве выправіўся ў расейскі «Арсэнал» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[12].
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме. 13 кастрычніка 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 17 | 3 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 30 | 5 |