Яўнут лац. Jaŭnut | |
Яўнут (уяўны партрэт) | |
вялікі князь літоўскі | |
1341 — 1345 | |
Папярэднік | Гедзімін |
Наступнік | Альгерд |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1301 |
Памёр | па 1366 |
Бацька | Гедзімін |
Маці | Еўна Полацкая |
Яўнут Гедзімінавіч, Яўнуці Гедзімінавіч (у праваслаўі Іван; 1301 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Пачынальнік роду князёў Заслаўскіх.
Еўнат (Eunat) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[2], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[3][4].
З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што Яўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любарть (1352 год)[5]; ducis Jawnutonis (14 жніўня 1358 году)[6]; vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[7]; Iwenynti, Jewynthi[a] або Евнутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; Евнутей (Сафійскі першы летапіс)[9]; Евнутей Гедимановичь[10] (Ніканаўскі летапіс); Евнут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[11].
Паводле Раўданскага рукапісу, Яўнут нарадзіўся ў 1301 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Еўвы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.
Па сьмерці ў 1345 годзе Еўвы Альгерд і Кейстут учынілі супраць Яўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон[12]. Пазьней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.
У 1347 годзе замірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[13].
Папярэднік Гедзімін |
Вялікі князь літоўскі 1341—1345 |
Наступнік Альгерд |
|