Нарадзіўся ў сям’і настаўніка Фёдара Навіцкага й дачкі праваслаўнага дыякана Магдалены Карскай. Нарадзіўся перад шлюбам бацькоў і прозьвішча меў па маці[4]. Разам з бацькамі правёў дзіцячыя гады на Наваградчыне (в. Ятра і в. Бярозавец) і на Меншчыне.
У 1877 годзе ажаніўся з дачкою сьвятара Соф’яй Мікалаеўнай Сьцепуржынскай, а пазьней, у 1894 годзе, у іх нарадзілася дачка Натальля.
1883: апублікаваў сваё першае філялягічнае дасьледваньне (артыкул) у «Русским филологичном веснике».
1885: скончыў Нежынскі гістарычна-філялягічны інстытут з расейскай і славянскай філялёгіі, пад кіраўніцтвам праф. Р. Ф. Бранта. Падштурхнуты адсутнасьцю навуковага распрацаваньня беларускай мовы, апублікаваў сваю першую значную навуковую працу «Агляд гукаў і форм беларускай гаворкі» (публікацыя насіла дату 1886).
1885—1893: выкладаў расейскую і царкоўнаславянскую мовы і расейскую літаратуру ў Другой віленскай гімназіі, таксама працаваў сакратаром гімназіі (1885—1889) і выбарным сябрам гаспадарчага камітэту гімназіі (1890—1892).
1888: апублікаваў «Граматыку старой царкоўнаславянскай мовы ў параўнаньні з расейскай мовай». Граматыка перавыдавалася 19 разоў, да самага кастрычніка 1917.
1891, 17 верасьня: пасьпяхова здаў магістарскі выпыт.
1893, 2 студзеня: пачаў выкладаць расейскую мову ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пазьней таксама выкладаў славянскую палеаграфію, расейскую дыялекталёгію, граматыку царкоўнаславянскай мовы.
1893, 23 кастрычніка: пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» у Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
1894, 26 чэрвеня: абраны на пасаду экстраардынарнага прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту і загадчыка катэдры расейскай і царкоўнаславянскай мовы і гісторыі расейскай літаратуры.
1902: апублікаваў першую мапу беларускіх этнічных межаў.
1903: выпусьціў першы том сваёй фундамэнтальнай працы «Беларусы».
1905, 1 студзеня: стаў рэдактарам часопіса «Расейскі філялягічны весьнік».
1905—1910: працаваў рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, двойчы пераабраны на пасаду (1905, 1908). Паводле непацьверджаных зьвестак, падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць палітыкі міністра Касо.
1926: наведаў, з навуковай камандзіроўкай Польшчу, Чэхаславаччыну, Югаславію. Навуковая справаздача з камандзіроўкі была высока ацэненая АН СССР, але палітычны неканфармізм справаздачы стаў дадатковым повадам для далейшых палітычных наступстваў.
1926, сьнежань: адмовіўся прэтэндаваць на прапанаваную яму пасаду віцэ-прэзыдэнта АН СССР.
1927: стаў аб’ектам распачатай вострай палітычнай крытыкі, у газэтах «Зьвязда» (Менск) і «Праўда» (Масква). Ягонае чалецтва ў АН СССР пастаўленае пад пытаньне (13.4.1927). Спрабаваў абараніць сябе ў друку, але не атрымаў газэтнай плошчы, хоць і карыстаўся пэўнай палітычнай падтрымкай вярхоў.
Карскі быў аўтарам больш за 100 значных навуковых працаў. Найбольш значныя зь іх пералічаны ніжэй. Варта заўважыць, што ў выпадку старых публікацыяў, сапраўдная дата можа адрозьнівацца ад той, што пазначаная на вокладцы.
Обзор звуков и форм белорусской речи. — Москва, 1886. — Известия Историко-филологического Института в Нежине, том X.
Грамматика древнего церковнославянского языка сравнительно с русским (курс средних учебных заведений). — Вильна, 1888—1900, Варшава, 1901—1916, Сергиев Посад, 1917.
К истории звуков и форм белорусской речи. — Варшава, 1893. — Магистерская диссертация.
К вопросу о разработке старого западнорусского наречия. — Вильна, 1893.
Что такое древнее западнорусское наречие? — Труды Девятого археологического съезда в Вильне, 1893.
О языке так называемых литовских летописей. — Варшава, 1894.
Особенности письма и языка Мстиславова Евангелия. — Русск. Филолог. Вестн., 1895.
Образцы славянского кирилловского письма с Х по XVIII век. — Варшава, 1901.
Этнаграфічная мапа беларусаў (прафэсар Я. Карскі, 1903)
Фундамэнтальная сямітомная праца Карскага «Беларусы» лічыцца «энцыкляпэдыяй беларускага мовазнаўства, унікальнай па ахопе і глыбіні матэрыялу» (М. С. Дзяржавін)[6]«непараўнальнай паводле вычарпальнасьці з кожным іншым дасьледваньнем славянскіх народаў» (А. Ляпуноў)[7]. Гэтая праца ўпершыню навукова зьняпраўдзіла канцэпцыю моўнае ідэнтычнасьці расейскай і старабеларускай моваў, упершыню навукова пацьвердзіла існаваньне і адметнасьць уласна беларускай нацыі, паказала сьвету багацьце беларускай традыцыйнай культуры. Гэтая праца «адкрыла вочы беларусам, дазволіла ім убачыць сябе сапраўднай нацыяй»[8], паставіла беларусаў у пач. 20 ст. «нечакана на чале ўсіх славянскіх народаў у навуковых ведах пра сваю мову» (гісторык В. Тумаш).[9]
Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. Бандарчыкам (каля 1998—1999). Значныя дапаўненьні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклёру былі зроблены А. Фядосікам (каля 1998) і іншымі.
Белоруссы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. — Варшава, 1903.
Перавыдадзена: Белоруссы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. — Вильна, 1904.
Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. В. 1. — [S.l.], 1908.
Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. 2. Исторический очерк словообразования и словоизменения в белорусском наречии. — [S.l.], 1911.
Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. 3. Очерки синтаксиса белорусского наречия. Дополнения и поправки. — [S.l.], 1912.
Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 1. Народная поэзия. — Москва, 1916.
Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 2. Старая западнорусская литература. — Петроград, 1921.
Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 3. Художественная литература на народном наречии. — [S.l.], 1922.
Перавыдадзена цалкам: Белорусы: Т. 1 — 3. — Москва, 1955—1956.
^Пратаколы паседжаньняў агульнага сходу Расейскай АН 5.5.1919, §141.
^Булахов М. Г. Евфимий Федорович Карский: Жизнь, научн. и обществ. деятельность / Под ред. В. И. Борковского. — Мн. : Изд-во БГУ, 1981. С. 10
^Булахов М. Г. Евфимий Федорович Карский: Жизнь, научн. и обществ. деятельность / Под ред. В. И. Борковского. — Мн. : Изд-во БГУ, 1981. С. 31
^Янушкевіч Я., Цвірка К. Яўхім Карскі і яго «Беларусы» // Карскі Я. Беларусы / Я. Карскі; Уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Мальдзіс; Прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2001. С. 19
^Курцова, Унучак, Чаквін. Прадмова да першага тома працы Я. Ф. Карскага «Беларусы» // Карский, Е. Ф. Белорусы: 3 т. Т. 1 / Уступны артыкул М. Г. Булахава, прадмова да першага тома і каментарыі В. М. Курцовай, А. У. Унучака, І. У. Чаквіна. — Мн. : БелЭн, 2006. С. 23
Булахов М. Г. Евфимий Федорович Карский: Жизнь, научн. и обществ. деятельность / Под ред. В. И. Борковского. — Мн. : Изд-во БГУ, 1981.
Янушкевіч Я., Цвірка К. Яўхім Карскі і яго «Беларусы» // Карскі Я. Беларусы / Я. Карскі; Уклад. і камент. С. Гараніна і Л. Ляўшун; Навук. рэд. А. Мальдзіс; Прадм. Я. Янушкевіча і К. Цвіркі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2001. — (Беларускі кнігазбор; сер. II. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 985-6638-26-7.
Курцова, Унучак, Чаквін. Прадмова да першага тома працы Я. Ф. Карскага «Беларусы» // Карский, Е. Ф. Белорусы: 3 т. Т. 1 / Уступны артыкул М. Г. Булахава, прадмова да першага тома і каментарыі В. М. Курцовай, А. У. Унучака, І. У. Чаквіна. — Мн. : БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0360-8 (Т.1), ISBN 985-11-0359-4.