Літара кірыліцы зямля | |||
Ꙁꙁ | |||
◄ Ꙃ Ꙅ Џ̆ Ꚅ Ꙁ З̀ З̑ Ԅ Ԇ ► | |||
Зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; | ||
Гукі | [z] · [ts] | ||
Альфабэтная пазыцыя | 9 | ||
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter zemlya
cyrillic small letter zemlya | ||
Юнікод | Ꙁ: U+A640 ꙁ: U+A641 | ||
HTML | Ꙁ: Ꙁ, Ꙁ ꙁ: ꙁ, ꙁ | ||
UTF-16 | Ꙁ: 0xA640 ꙁ: 0xA641 | ||
URL-код | Ꙁ: %EA%99%80 ꙁ: %EA%99%81 | ||
Разьвіцьцё | |||
| |||
Іншае | |||
У сыстэме лічэньня | 7 | ||
Кірунак пісьма | зьлева направа | ||
Зноскі | |||
| |||
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ꙁ, ꙁ (зямля́; курсіў: Ꙁ ꙁ) — літара гістарычнае кірыліцы, састарэлая форма літары З (зямля), цяпер нідзе не ўжываецца. Выглядае як (З-вобразная форма больш сучасная). У кірыліцы займала 9-ю пазыцыю й мела лікавае значэньне 7. Паходзіць ад грэцкай літары дзэты (Ζ ζ).
Найстаражытнае напісаньне Ꙁ у паўднёваславянскіх і старажытнарускіх помніках было падобна на напісаньне літары дзэта (ζ) IX—X стагодзьдзяў і мела хвосьцік, некалькі адсунуты направа; напісаньне, у прыватнасьці, сустракалася ў Супрасьльскім рукапісе й Астраміравым Эвангельлі. У шматлікіх помніках сярэдняя галоўная рыса спускаецца ніжэй лініі радка. У «Жыціі Кандрата» і на Тмутараканскім камені пішацца падобна з Z, але з паваротам уніз, а ня ўверх (накшталт Ⱬ). Практычна ў нязьменным выглядзе гэтае напісаньне сустракаецца амаль да XVI стагодзьдзя[1].
Ужо ў лістках Ундольскага асноўная лінія становіцца выгнутай, а кут паміж ёй і хвастом літары зьнікае, пераходзячы ў закругленьне. Гэта форма становіцца звычайнай з XIII стагодзьдзі, а ў XV—XVI падвяргаецца вялікім зьменам. У гэты ж час паступова зацьвярджаецца напісаньне З, якое пазьней уваходзіць і ў друкаваны шрыфт. У статуце й паўстатуце розныя варыяцыі напісаньня Ꙁ захоўваліся да XVII стагодзьдзя[1].
У друкаваных шрыфтах Івана Фёдарава меліся асобныя гліфы для З і Ꙁ, але пры гэтым яны ўжываліся ўзаемазаменна (а часьцяком чаргаваліся й з Ѕ)[2], у той час як у Францішака Скарыны Ꙁ-вобразнае напісаньне адсутнічала, а абодва наяўныя варыянты зямлі былі разнавіднасьцямі З-вобразнай формы[3].