Ŭ

Лацінская літара U з брэвэ
Ŭŭ
Ũ ũ Ū ū Ŭ ŭ Ů ů Ű
ũ Ū ū Ŭ ŭ Ů ů Ű ű

Характарыстыкі

Назва

Ŭlatin capital letter u with breve
ŭlatin small letter u with breve

Юнікод

Ŭ: U+016C
ŭ: U+016D

HTML-код

Ŭ‎: Ŭ ці Ŭ
ŭ‎: ŭ ці ŭ

UTF-16

Ŭ‎: 0x16C
ŭ‎: 0x16D

URL-код

Ŭ: %C5%AC
ŭ: %C5%AD

Ŭ, ŭ (u нескладовае, альбо u з брэвэ) — 31-я літара беларускага лацінскага алфавіта. Таксама 26-я літара алфавіта мовы эсперанта, 36-я літара джарайскага алфавіта.

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове мае назву у нескладовае (u nieskładovaje), яе адпаведнікам у кірылічным алфавіце ёсць літара у нескладовае (Ў, ў).

Таксама выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь[1], ALA-LC[2].

Беларускі фрагмент у рамане «Таямнічае даміно» (1845), ранні прыклад ужывання літары ŭ.

Сучасная літаратурная беларуская мова зараджалася ў першай палову XIX стагоддзя найперш лацінскай графікай[3]. Першым выпадкам ужывання літары ŭ стала кніга польскамоўнага пісьменніка Габрыэля Асоўскага «Таямнічае даміно» (1845), дзе пісьменнік ужывае для яе адпаведнага гуку [w] у беларускамоўных дыялогах герояў[4]. Пазней у беларускіх тэкстах літару ўжываў этнограф Аляксандр Рыпінскі (1853—1854). Пры гэтым доўгі час лічылася, што свой сучасны выгляд літара набыла ў кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja» 1891 года Францішка Багушэвіча[5].

Як і ў беларускай мове, ŭ у эсперанта вымаўляецца як [w] ці як [], пераважна ў дыфтонгах , і радзей .

Лічыцца, што такая форма графемы была натхнёная беларускай літарай ў[5].

Выкарыстоўваецца для гуку [w] у гукаперайманнях, як у ŭa! (па-беларуску: ўа!), і адназначна ў ŭo (па-беларуску: ўо!), якое ёсць эсперанта-назвай самой літары ŭ.

  1. National System of Geographic Names Transmission into Roman Alphabet in Belarus, Ninth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names New York , 21—30 August 2007
  2. ALA-LC Romanization Table for Belarusian (англ.)
  3. Lacinka.Foundation. Jak mianialisia litary ŭ bielaruskaj lacincy - Lacinka.Foundation . Lacinka.Foundation (12 сакавіка 2023). Праверана 23 лютага 2024.
  4. Антон Францішак Брыль Беларускія фрагменты ў рамане “Таямнічае даміно” Габрыэля Асоўскага // Роднае Слова №12. — 2021.
  5. а б ЭЛМБ 1986, с. 377.
  • Аляксандр Булыка. У нескладовае // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 377. — 742 с. — 9 500 экз.