Ёван Стэрыя Попавіч | |
---|---|
сербск.: Јован Стерија Поповић | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) студзеня 1806[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1856[1] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, педагог, пісьменнік, адвакат, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёван Стэрыя Попавіч (сербск.: Јован Стерија Поповић; 13 студзеня 1806, Вршац — 10 сакавіка 1856, Вршац) — сербскі паэт, празаік, драматург і перакладчык. Лічыцца заснавальнікам сербскай драмы. Першы і адзін з найвыбітнейшых сербскіх камедыяграфаў.
Сын грэка і сербкі. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта працаваў адвакатам, настаўнікам у ліцэі ў горадзе Крагуевац, быў загадчыкам аддзялення міністэрства асветы ў Бялградзе і арганізатарам сербскага тэатральнага і навуковага жыцця, складаў падручнікі.
Літаратурную дзейнасць пачаў з слабых вершаў, прысвечаных грэчаскім героям. Да паэзіі зноў вярнуўся пры канцы жыцця. Ад паэтычнай творчасці перайшоў да гістарычных раманаў і драматургіі, але найбольшага поспеху дасягнуў як камедыяграф. У маладосці падпаў пад уплыў заснавальніка сербскага рамана Мілавана Відакавіча і напісаў раманы «Boj na Kosovu» i «Zoraida». Таксама, як і Відакавіч, намагаўся перанесці сюжэты з замежнай літаратуры на сербскае гістарычнае тло. У адным са сваіх пазнейшых сатырычных твораў («Roman bez romana») кпіў з літаратурных опусаў такога кшталту, крытыкуючы творчасць Відакавіча і яго эпігонаў.
Але перш за ўсё Стэрыя — драматург. Аўтары, якія пісалі драматургічныя творы да яго, не мелі літаратурнага поспеху. Стэрыя — першы пісьменнік, які сур’ёзна займаецца гэтым родам літаратуры, прысвячае сябе тэатру. Піша гістарычныя драмы і камедыі з сучаснага жыцця, якія мелі значна большую папулярнасць. У сваіх камедыях высьмейвае мяшчанства, эгаізм, пыхлівасць і іншыя заганы. Упершыню ўвёў у сербскую літаратуру вобраз простага малога чалавека. Меў выдатнае пачуццё кампазіцыі.
У некаторых гістарычных творах сама гісторыя з’яўляецца адно тлом, на якім адбываецца дзеянне.
Тэатр Ё. С. Попавіч успрымаў як сродак маральнага выхавання і асветы. Пры канцы жыцця выдаў зборнік вершаў.
Перакладаў з грэчаскай і французскай моў.