Іаган Генрых Мюнц

Іаган Генрых Мюнц
Дата нараджэння 28 верасня 1727(1727-09-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці май 1798 (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, архітэктар, інжынер, ваенны інжынер, ландшафтны архітэктар, рысавальнік, general contractor
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Генрых Мюнц (ням.: Johann Heinrich Müntz, фр.: Jean Henri Müntz, польск.: Jan Henryk Müntz; 28 верасня 1727, Мюлуз — 1798, Касель) — мастак-партрэтыст, пейзажыст, архітэктар, ваенны інжынер. Мюнц быў усебакова адораны і працаваў у Еўропе і шмат падарожнічаў. Як інжынер арміі атрымаў адукацыю ў Францыі. Падарожнічаў ў Іспаніі, Італіі. Працаваў у Англіі.

Маёнтак Строўберы-Хіл  (англ.) (Рычманд-на-Тэмзе). Палатно Жана Анры Мюнца

Іаган Генрых Мюнц нарадзіўся 28 верасня 1727 года ў г. Мюлузе, Эльзас.

Інтарэсы Мюнца развіваліся ў розных напрамках — ад горнай справы, геалогіі (гэтай тэме ў яго нататках нададзена дастаткова шмат увагі) і батанікі да архітэктуры, картаграфіі і ваеннай справы. У большай ступені ён вядомы як мастак, у меншай — як архітэктар. Ён выдатна валодаў чатырма мовамі — французскай, англійскай, нямецкай і галандскай.

Ва ўзросце 22 гадоў Мюнц пакінуў родны край і пачаў сваё бясконцае падарожжа, якое доўжылася амаль паўстагоддзя. У 1748 годзе ён наведаў Іспанію, ў 1749—1753 гадах быў у Італіі, адкуль у 1753, перасякаючы Еўропу, адправіўся ў Англію, дзе пражыў да 1763 года.

У Англіі ён вядомы як архітэктар, які стаяў ля асноў фарміравання цікавасці да стылю неаготыкі, які толькі зараджаўся. Там Мюнц трапіў у вузкі круг людзей, якія стаялі ля вытокаў «гатычнага рэнесансу». Калі ў Англіі справы не склаліся, ён зноў адправіўся ў дарогу, перасёк Еўропу, у 1762 годзе наведаў Іерусалім, у 1763—1764 гадах пабываў у Грэцыі.

Перыяд жыцця з канца 1760-х і да 1777 гг. звязаны з Галандыяй. Тут ён захапіўся працэсам выплаўлення срэбра і медзі, таму ўладкаваўся працаваць на манетным двары пад Амстэрдамам.

І. Мюнц. «Белавежская пушча. Паляванне на мядзведзя»

1779 года Мюнц прыехаў у Варшаву, а затым адправіўся ў Гродна (дарэчы, каб туды дабрацца, ён прадаў частку сваіх работ каралю Станіславу Аўгусту), дзе паступіў на ваенную службу і пачаў супрацоўніцтва са Станіславам Панятоўскім. У Гродне Мюнц, верагодна, некаторы час працаваў выкладчыкам у мясцовым Кадэцкім Корпусе. Вядома таксама, што ў 1781 годзе ён быў членам мясцовай масонскай ложы.

Корсунь. Палац Станіслава Панятоўскага  (укр.)

Як архітэктар у Польшчы Мюнц практычна не працаваў, а вось на тэрыторыі Украіны, верагодна, па яго праекту быў пабудаваны ацалелы да нашых дзён палац  (укр.) у Корсунь-Шаўчэнкаўскім Чаркаскай вобласці, які злучыў у сабе рысы маўрытанскай архітэктуры (з імі Мюнц пазнаёміўся ў Іспаніі) і неаготыкі (у гэтым кірунку ён працаваў у Англіі). Пасля таго як Мюнц захварэў, яго працу скончыў польскі архітэктар англійскага паходжання Джон Ліндсэй.

Падарожнічаў шмат па Украіне. Шмат яго работ з апісаннямі ўкраінскіх гарадоў і пейзажаў знаходзяцца ў яго падарожным дзённіку. Падарожжы Мюнца па Украіне былі шмат у чым прадыктаваныя маршрутамі перамяшчэннямі Станіслава Панятоўскага. У 1778 годзе Станіслаў Аўгуст ухваліў перадачу пад кантроль пляменніка Канеўскага староства, а. мястэчка Корсунь было абрана Станіславам ў якасці будучай галоўнай рэзідэнцыі.

І. Мюнц. «Зубр»

У падарожжах з Панятоўскім па цяперашніх землях Польшчы, Украіны, Малдовы і Беларусі Мюнц правёў летнія сезоны 1779—1783 гадоў, а вясной і летам 1784 года самастойна падарожнічаў па Польшчы, у раёны Кракава і Кельцаў.

У 1785 годзе Ёган Генрых Мюнц здзейсніў з Панятоўскім падарожжа ў Італію.

Памёр у 1798 годзе ў Каселе, дзе цяпер ёсць яго помнік.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Johann Heinrich Müntz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Ю. А. Мицик. Мюнц Жан-Анрі // 142 // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка[ru]», 2010. — Т. 7 : Мл — О.— С. 142. — ISBN 978-966-00-1061-1. (укр.)
  • Jana Henryka Müntza podroże malownicze po Polsce i Ukraine: 1781—1783. — Warszawa: 1982. — 355 s.
  • Дракохруст Е. И. Альбом-дневник И. Г. Мюнца: 1781—1783 гг. — Труды государственного исторического музея СССР, 1941 г., т. 14, с. 153—187.
  • Дракохруст Е. И. Документы о правобережной Украине 18 в.: альбомы и дневники Иоганна-Готлиба Мюнца. — Историк-марксист, 1940 г., № 9, с. 130—134.
  • Родичкина О. Ян Генрих Мюнц и его роль в культуре Украины. — Вісник Українського товариства охорони пам’яток історії та культури, 2000 р., № 1, с. 40 — 44, 8 іл.
  • Україна XVIII століття у малюнках Йогана Генріха Мюнца / Упор.: Тарас Чухліб. Пер. з фрвнц. Зої Борисюк. - Київ, Видавництво "Мистецтво", 2022. - 208 стор.
  • «Voyages pictoresques de la Pologne par Müntz 1781—1783»