Ізлінгтан

Ізлінгтан, англ.: Islington, ɪzlɪŋtən — раён Вялікага Лондана. З'яўляецца цэнтральным раёнам у лонданскім бора Ізлінгтан. Межы раёна — ад Ізлінгтан-Хай-стрыт да Хайберы-Філдс. Па раёне праходзіць ажыўленая аўтамабільная дарога Апер-стрыт. У шырэйшым сэнсе тэрмін Ізлінгтан ахоплівае таксама суседнія раёны Барнсберы, Кэнанберы і Дэ-Бовуар-Таўн (да 16-17 стст. і Ізлінгтан, і гэтыя раёны былі звычайнымі аграрнымі памесцямі).

З канца 20 стагоддзя ў раёне пражывае буйная турэцкая абшчына.

Саксы, якія насялялі гэту мясцовасць, назвалі яе Гізелдан, Giseldone (1005), затым Gislandune (1062), што азначае «ўзгорак Гіслы» (Гісла — старадаўняе англасаксонскае імя, дун — умацаванае паселішча на ўзгорку). Пазней назва трансфармавалася ў Isledon, а прыкладна ў 17 стагоддзі прыняла сваю цяперашнюю форму.[1]