Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Ілава[2] (польск.: Iława) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У 1975—1998 гадах адміністрацыйна ўваходзіў у склад Альштынскага ваяводства.
Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[3]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з XVI ст. называлі Верхняй Прусіяй (ням.: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[4]. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў на тэрыторыі Польшчы — Вялікая Жулава[5], на які можна патрапіць на пароме[6]. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які вызначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк Ілаўскае Паазер’е[7].
Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе паблізу горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, дзе адпачываюць журналісты[8][9]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны Элблонгскі канал[10]. Перад Другой сусветнай вайной горад называлі «пярлінай Оберланда»[11]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марскіх перавозак і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі суднамі з дапамогай мініяцюрных мадэлей[12]. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там найстарэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[13]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы Папа Рымскі плаваў каякам з моладдзю[14]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.
Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 года, плошча горада складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве і на пятае месца па колькасці насельніцтва[15].
Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах горада, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У наваколлях горада, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсць яшчэ больш за дзясятак дробных азёр (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сістэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.
У наваколлі Ілавы, сярод іншых, ёсць:
Гісторыя горада Ілава (па-нямецку «Deutsch-Eylau») бярэ пачатак з 1305 года. У тым жа годзе тэўтонскі комтур хрыстбургскі Зігхонд фон Шварцбург (Sieghond von Schwarzburg) заснаваў асаду на паўвостраве возера Язёрак на месцы старога прускага паселішча і надаў ёй гарадскія правы. У 1317 г. гарадскі прывілей быў адноўлены. У найстарэйшых дакументах горад фігуруе пад назвамі: «Ілавія» (1317), «Ilow themptonikalis» (1421), «Deutschen Ilow» (1404), «Deutschen Ylaw» (1421), «Ylow» (1437). Горад быў рэзідэнцыяй тэўтонскага чыноўніка пад камандаваннем комтура хрыстбургскага. У 1362—1363 гадах горад уразіла чума, якая якая пашкодзіла яго развіццю.
Самай старажытнай формай назвы Ілава з’яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з’явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з’явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім комтурам хрыстбургскім, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» — ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г[16].