Ільва Юхансан | |
---|---|
шведск.: Ylva Johansson | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 13 лютага 1964[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Erik Åsbrink[d] і Bo Hammar[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
BigBrotherAwards[d] (2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ільва Юлія Маргарэт Юхансан (швед. Ylva Julia Margareta Johansson, нар. 13 лютага 1964 Худынгэ, лен Стакгольм) — шведская жанчына-палітык. Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі. Дзеючы еўрапейскі камісар па ўнутраных справах у камісіі фон дэр Ляен з 1 снежня 2019 года. Міністр працы ў 2014—2019 гг. Міністр (без партфеля) аховы здароўя і пажылых людзей у 2004—2006 гг. Міністр (без партфеля) па справах школ у 1994—1998 гг. Дэпутат рыксдага ў 1988—1991 гг. і 2006—2019 гг.