Поўнае імя | Ілья Уладзіміравіч Трачынскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 мая 1989 (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ілья Трачынскі (нар. 29 мая 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».
У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[4] і пазней далучыўся да «Оршы».
У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[5], пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў.
У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[8]. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[9], які пераехаў у Віцебск. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру[11].
У пачатку 2024 года ў якасці аматара стаў выступаць за «Аўтазаводзец-Трактар», а ў ліпені далучыўся да рагачоўскага «Дняпра».
У 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Шахцёр | ![]() |
6 | 1 |
2008 | дубль | Шахцёр | ![]() |
26 | 10 |
2009 (1) | дубль | Шахцёр | ![]() |
11 | 1 |
2009 (2) | Д2 | Хваля | ![]() |
10 | 0 |
2010 | дубль | Шахцёр | ![]() |
30 | 8 |
2011 | Д1 | Віцебск | ![]() |
6 | 0 |
2012 | Д2 | Віцебск | ![]() |
26 | 5 |
2013 | Д2 | Іслач | ![]() |
23 | 3 |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
29 | 4 |
2015 | Д1 | Уцяніс | ![]() |
26 | 2 |
2016 | Д2 | Шылас | ![]() |
28 | 4 |
2017 (1) | Д1 | Слуцк | ![]() |
9 | 1 |
2017 (2) | Д2 | Орша | ![]() |
12 | 3 |
2018 | Д2 | Граніт | ![]() |
26 | 2 |
2019 (1) | Д2 | НФК | ![]() |
11 | 2 |
2019 (2) | Д2 | Слонім-2017 | ![]() |
12 | 3 |
2020 | Д3 | Дняпро | ![]() |
20 | 11 |
2021 | Д3 | Макслайн | ![]() |
16 | 7 |
2022 | Д2 | Макслайн | ![]() |
22 | 11 |
2023 | Д2 | Макслайн | ![]() |
30 | 11 |