Іл-102

Іл-102
Тып fixed-wing aircraft[d] і штурмавік[d]
Распрацоўшчык Генрых Наважылаў[d]
Вытворца Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d]
Першы палёт 1982
Пачатак эксплуатацыі 1982
Канец эксплуатацыі 29 снежня 1987
Эксплуатанты Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d]
Адзінак выраблена 2
Базавая мадэль Іл-40
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іл-102 — савецкі эксперыментальны штурмавік.

  • Фюзеляж — тыпу паўманакок. Гермакабіны лётчыка і бартавога стралка знаходзяцца ў цэнтральнай частцы фюзеляжа, паміж імі размешчаны паліўныя бакі. Па баках хваставой часткі фюзеляжа ўстаноўлены два аэрадынамічныя тармазы. Ліхтары кабін лётчыка і стралка ўтвораны плоскім бронешклом.
  • Крыло — стралападобнае, двухланжэроннае. У крыле размяшчаюцца грузаадсекі для бомбавага ўзбраення. Крыло мае закрылак, які займае 2/3 размаху, і двухсекцыйныя інтэрцэптары.
  • Шасі — трохапорнае. Асноўныя апоры двухколавыя, забяспечаныя пнеўматыкамі нізкага ціску, што дазваляе эксплуатаваць штурмавік з грунтавых аэрадромаў. Пярэдняя стойка прыбіраецца ў фюзеляж паваротам назад. Асноўныя стойкі прыбіраюцца ў крылавыя гандолы паваротам наперад.
  • Сістэма выратавання — катапультныя крэслы, якія забяспечваюць пакіданне самалёта на нулявой хуткасці і вышыні. Сістэма выратавання экіпажа — сінхроннае катапультаванне, аднабаковага дзеяння: лётчык катапультуючыся сам, аўтаматычна катапультуе стралка.
  • Рухавікі — два ТРДД РД-33І (І-88) з нефарсаванай цягай 2 х 5380 кгс канструкцыі ВКБ Ізотава, з’яўляюцца бесфарсажным варыянтам рухавіка РД-33[1].
  1. http://www.airwar.ru Архівавана 26 красавіка 2011. Ильюшин Ил-102