Імператарскі дом Японіі

Імператарскі дом Японіі

Яго Вялікасць Імператар
Яе Вялікасць Імператрыца


Яго Вялікасць Імператар на спакоі
Яе Вялікасць Імператрыца на спакоі


Яго Імператарская Высокасць Прынц Хітачы
Яе Імператарская Высокасць Прынцэса Хітачы


Імператарскі дом (яп.: 皇室 Kōshitsu) — афіцыйная назва найстарэйшай дынастыі свету[1] і імператарскай сям’і Японіі. У склад імператарскага дому ўваходзяць чальцы дынастыі, якія выконваюць афіцыйныя імператарскія абавязкі. Згодна з дзеючай канстытуцыяй Японіі, імператар з’яўляецца «сімвалам дзяржавы і еднасці грамадзян». Іншыя чальцы імператарскай сям’і выконваюць цырыманіяльныя і сацыяльныя абавязкі, але не ўплываюць на дзяржаўныя справы. У адрозненне ад каралеўскіх дынастый Еўропы, якія шмат разоў змяняліся, у Японіі заўжды была адзіная дынастыя, якая раздзялялася на пабочныя галіны. Таму афіцыйныя чальцы японскай імператарскай сям’і не маюць прозвішча. Аднак, у дачыненні да імператарскага дому можа неафіцыйна выкарыстоўвацца тэрмін «Дынастыя Ямата».

Імператарская дынастыя налічвае 126 імператараў, пачынаючы з імператара Дзіму (лічыцца, што ён заснаваў японскую дзяржаву ў 660 годзе да н.э.). Але шмат гісторыкаў аспрэчваюць яго існаванне[2][3] і лічаць Дзіму міфічнай асобай[4]. Такім чынам, першым дакладна існаваўшым імператарам Японіі быў імператар Кімэй (гады кіравання: 539-571 гг. н.э.)[2][5][6]. Дзеючым імператарам Японіі з'яўляецца імператар Нарухіта, які кіруе пад імём эпохі Рэйва.

Генеалагічнае дрэва імператарскай сям'і Японіі ў лютым 2022
Імператар Нарухіта разам з імператрыцай Масако і іншымі чальцамі імператарскай сям'і, 2021
  1. 5 Things to know about Japan's emperor and imperial family (8 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2022.
  2. а б Хое, Тымаці (1999). Japanese Politics: Fixed and Floating Worlds. p. 78.
  3. Руоф, Кенет Дж. (2021-02-01). Japan's Imperial House in the Postwar Era, 1945–2019(англ.). BRILL. p. 171. ISBN 978-1-68417-616-8. Архівавана з арыгінала 2024-05-26. Праверана 2022-01-10.
  4. Шылоні, Бэн-Амі (2008). The Emperors of Modern Japan(англ.). BRILL. p. 15. ISBN 978-90-04-16822-0. Архівавана з арыгінала 2024-05-26. Праверана 2022-01-10.
  5. 5 things to know as Japan's Emperor Akihito steps down (29 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2022.
  6. Emperor of Japan. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2023. Праверана 23 сакавіка 2022.