Індастры
| ||||||||||||||||
Індастры (англ.: Industry) — горад у акрузе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. Індастры размешчаны ў раёне даліны Сан-Габрыэль і з’яўляецца прамысловым прыгарадам Лос-Анджэлеса. Статус горада атрымаў 18 чэрвеня 1957 года. На тэрыторыі Індастры размешчана каля 2 500 прадпрыемстваў (80 000 працоўных месцаў), аднак, паводле перапісу насельніцтва 2000 года, у горадзе пражывае толькі 777 чалавек.