†Індрыкатэрыі |
Індрыкатэрыі (Indricotherium) (рэканструкцыя) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Indricotherium
|
Віды |
---|
- † Indricotherium bugtiense
- † Indricotherium orgosense
- † Indricotherium prohorovi
- † Indricotherium transouralicum
(Pavlova, 1922)
- † Indricotherium zhajremensis
|
|
Індрыкатэрыі (Indricotherium) — род вымерлых гіганцкіх бязрогіх насарогаў. Некалькі відаў. Вядомы з алігацэну і ранняга міяцэну Еўразіі.
Адрозніваліся ад іншых насарогаў буйнымі памерамі. Даўжыня да 7 метраў, вышыня да 5 метраў. Тулава кароткае, шыя доўгая, галава невялікая, ногі высокія, прамыя (калонападобныя), трохпальцыя, з моцна развітым сярэднім пальцам. На канцы хмызы 2 пары невялікіх верхніх і ніжніх біўняў (павялічаных разцоў). Карэнныя зубы прымітыўнай будовы. Карміліся лісцем і галінкамі кустоў і дрэў.