Індэпендэнс[7] (англ.: Independence) — горад у штаце Місуры, ЗША; чацвёрты па велічыні ў штаце; горад, дзе правёў большую частку жыцця 33-і Прэзідэнт ЗША Гары Трумэн, таксама ў горадзе знаходзяцца магілы яго і яго жонкі; месца зараджэння Руху святых апошніх дзён. Знаходзіцца ў заходняй частцы штата, на беразе ракі Місуры. Большая частка горада знаходзіцца ў акрузе Джэксан, меншая — у акрузе Клэй. Індэпендэнс — горад-спадарожнік Канзас-Сіці і частка канурбацыі Канзас-Сіці.
- Индепе́нденс // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 186. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Индепе́нденс // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 185. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.