Іозеф Карл Штылер | |
---|---|
ням.: Joseph Karl Stieler[1] | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Kaspar Joseph Stieler[1] |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1781[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1858[2][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | August Friedrich Stieler[d][1][4] |
Жонка | Josephine Stieler[d][1] |
Дзеці | Max Stieler[d], Ottilie Malybrok-Stielerová[d], Karl Stieler[d], Guido Stieler[d] і Eugen von Stieler[d] |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][1] і жанравы жывапіс[1] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Заступнікі | Максіміліян I |
Уплыў | Heinrich Füger[d] і Франсуа Жэрар |
Уплыў на | Франц Ксавер Вінтэрхальтэр і Gottlieb Bodmer[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іозеф Карл Штылер (ням.: Joseph Karl Stieler, 1 лістапада 1781, Майнц — 9 красавіка 1858, Мюнхен) — нямецкі мастак-партрэтыст.
Штылер нарадзіўся ў сям’і Аўгуста Фрыдрыха Штылера (1736—1789), разьбяра пячатак курфюрскага манетнага двара ў Майнцы. Сям’я Штылераў была вядомая як сям’я мастакоў, сярод якіх былі мастакі па гербах і пячатках, гравёры.
З лютага па красавік 1820 года Штылер напісаў партрэт Людвіга ван Бетховена, які на сённяшні дзень з’яўляецца па ўсёй бачнасці самай вядомай выявай вялікага кампазітара. Бетховен, які лічыў сустрэчы з Штылерам пакараннем, пагадзіўся пазіраваць Штылеру толькі таму, што заказчыкамі партрэта былі сябры кампазітара Франц і Антонія Брэнтана. Аднак кампазітар выйшаў з цярпення раней за тэрмін, і рукі Бетховена Штылер пісаў ужо па памяці. У 1967 годзе Эндзі Уорхал узяў гэтае палатно за аснову для сваіх малюнкаў Бетховена.
У 1820 годзе Штылер вярнуўся ў Мюнхен і быў прызначаны каралём у прыдворныя мастакі. У 1821 годзе ў ноч перад пахаваннем Штылер напісаў партрэт Караліны, малодшай дачкі Максіміліяна I.
Для караля Людвіга I Штылер напісаў знакамітую Галерэю прыгажунь у палацы Німфенбург. Па замове Людвіга Штылер напісаў у 1828 годзе таксама вядомы партрэт Гётэ. У творчасці Штылера можна вылучыць таксама партрэты Фрыдрыха Вільгельма Іозефа Шэлінга, Людвіга Ціка, Аляксандра фон Гумбальта і сям’і караля Максіміліяна I.
У 1824 годзе Штылер стаў сузаснавальнікам мюнхенскага саюза мастацтваў. У 1833 годзе ён ажаніўся з паэтэсай Жазефінай фон Мілер. У іх было трое дзяцей: Адтылія, будучы мастак Ойген фон Штылер і будучы пісьменнік Карл Штылер. Пляменнікам Штылера і яго вучнем быў Фрыдрых Дзюрк.
Апошнія гады жыцця Штылер правёў у Тэгернзе, дзе на ўзгорку Леебергханг ён пабудаваў сабе летнюю хатку на падораным у 1829 году каралём зямельным участку.