Ёзеф Менгеле | |
---|---|
Josef Mengele | |
![]() Фота з аргенцінскіх дакументаў Менгеле, 1956 год | |
Род дзейнасці | антраполаг, ваенны ўрач, урач-пісьменнік, катавальнік |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1979[1][2] (67 гадоў) ці 7 лютага 1979[3] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Карл Менгеле[d] |
Маці | Вальбурга Гапфаўе[d] |
Жонка |
Ірэна Шэнбайн Марта Менгеле |
Дзеці | Рольф Менгеле |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прыналежнасць | Трэці рэйх |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Іозеф Менгеле (ням.: Josef Mengele; 16 сакавіка 1911, Гюнцбург, Баварыя — 7 лютага 1979, Бертыёга, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — нямецкі доктар, які праводзіў вопыты на вязнях лагера Асвенцім у час Другой сусветнай вайны. Доктар Менгеле асабіста займаўся адборам вязняў, якія прыбывалі ў лагер. Пасля вайны ўцёк з Германіі ў Лацінскую Амерыку, баючыся пераследу. Спробы знайсці Менгеле, каб аддаць яго пад суд, не ўвянчаліся поспехам, хоць, па сцвярджэннях Рафі Эйтана і яшчэ аднаго з ветэранаў «Масада» Алекса Мелера, яны высачылі Менгеле ў Буэнас-Айрэсе падчас правядзення аперацыі па выкраданні Адольфа Эйхмана, але захопліваць яго адначасова з Эйхманам або адразу ж пасля захопу апошняга было занадта рызыкоўна. Памёр у Бразіліі.
Значную частку работы Менгеле складалі вопыты над вязнямі, уключаючы анатаміраванне жывых немаўлят; кастрацыя хлопчыкаў і мужчын без выкарыстання анестэтыкаў; падвяргаў жанчын ударам току высокага напружання, тэстуючы іх вынослівасць. Аднойчы ён нават стэрылізаваў групу польскіх манахінь пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання[6].
За 21 месяц сваёй работы ў Асвенціме здабыў рэпутацыю аднаго з самых небяспечных нацыстаў, атрымаў мянушку «Анёл Смерці». Асабіста сустракаў цягнікі з вязнямі, якія прыязджалі ў лагер, і сам вырашаў, каму з іх трэба будзе працаваць у лагеры, хто пойдзе на яго вопыты, а хто адразу ж адправіцца ў газавую камеру.
Асаблівую цікавасць у доктара Менгеле выклікалі блізняты. У 1943 годзе Менгеле выбіраў двайнят, якія прыбывалі ў лагер, і пасяляў іх у спецыяльных бараках. З 3 тысяч двайнят выжылі толькі 300. Часта тыя, што засталіся ў жывых пасля вопытаў доктара, рабілі сабе смерць. Менгеле таксама выяўляў цікавасць да фізіялагічных анамалій, у прыватнасці да карлікаў. Праводзіў эксперыменты над сям'ёй Овіц — яўрэйскімі музыкамі-ліліпутамі з Румыніі.