Ι, ι (назва: іота[1], таксама ёта[2], грэч. Ιώτα) — 9-я літара грэчаскага алфавіта. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 10. Паходзіць ад фінікійскай літары - ёд. Ад літары «іота» паходзяць лацінскія літары I і J і іх варыянты, кірылічныя І і (апасродкавана) Ї, J, а таксама многія іншыя (у асаблівасці пасродкам утварэння дыграфы і лігатуры).