Ірына Васільеўна Ятчанка | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
31 кастрычніка 1965[1] (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 185 см |
Вага | 94 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірына Васільеўна Ятчанка (нар. 31 кастрычніка 1965, Гомель) — беларуская кідальніца дыска, чэмпіёнка свету 2003 года і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).
Трэніравалася пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сіўцова.
Замужам за беларускім кідальнікам молата Ігарам Астапковічам. Сын — баскетбаліст Антон Астапковіч.
Удзельніца пяці запар летніх алімпіяд (1992—2008). Асабісты рэкорд — 69 м 14 см (2004). Уладальніца лепшага выніку сезона ў свеце ў кіданні дыска (2004).
Стала паказваць свае лепшыя вынікі ва ўзросце за 30 гадоў: чэмпіёнкай свету стала ва ўзросце 37 гадоў, а другую алімпійскую бронзу выйграла ў 38, у тым жа сезоне ўстанавіла свой асабісты рэкорд. У фінале афінскай Алімпіяды 2004 года Ятчанка нават лідзіравала некаторы час з вынікам 66 м 17 см, але затым яе абышлі грачанка Анастасія Келесіду (66,68) і расіянка Наталля Садава (67,02). У 2012 годзе была пазбаўлена бронзавай узнагароды Афін за выкарыстанне допінгу.