Ісмаіл Ханія | |
---|---|
араб. إسماعيل عبد السلام أحمد هنية | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1962[1], 1962[2], 29 студзеня 1963[3], 8 мая 1963[4] ці 1963[5] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 2024[6][7] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя |
|
Веравызнанне | іслам |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Жонка | Amal Haniyeh[d] |
Дзеці | Abed al-Salam Haniyeh[d], Amir Haniyeh[d], Hazim Haniyeh[d] і Mohammad Haniyeh[d] |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісмаіл Ханія (араб. إسماعيل هنية; 29 студзеня 1962[1], 1962[2], 29 студзеня 1963[3], 8 мая 1963[4] ці 1963[5], Аль-Шаці[d], Газа — 31 ліпеня 2024[6][7], Тэгеран[9]) — палесцінскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.
Нарадзіўся 29 студзеня 1963 года ў лагеры палесцінскіх бежанцаў аль-Шаці ў сектары Газа. Скончыў Ісламскі ўніверсітэт Газы па кафедры арабскай літаратуры (1987). Уступіў у шэрагі ХАМАС у 1987 годзе.
У 1992 годзе Ісмаіл Ханія быў дэпартаваны ізраільскімі ўладамі ў Паўднёвы Ліван, праз год ён вярнуўся ў сектар Газа і пачаў працаваць у Ісламскім універсітэце. З’яўляўся адным з бліжэйшых памочнікаў духоўнага лідара ХАМАСа шэйха Ахмада Ясіна. У 1998 годзе ён узначаліў яго канцылярыю. У 2004 годзе пасля знішчэння Ясіна і яго пераемніка Абд аль-Азіза Ранцісі Ісмаіл Ханія ўзначаліў урад ХАМАСа ў Газе. У маі 2017 года абраны новым кіраўніком палітбюро ХАМАС. Жыў у Катары.
Многія сыны Ісмаіла Ханіі і іншыя яго сваякі былі ліквідаваныя падчас ваеннай аперацыі «Жалезныя мячы» ў Газе, якая пачалася пасля разні, учыненай 7 кастрычніка 2023 года тэрарыстамі ХАМАСа ў Ізраілі. 20 мая 2024 года Генеральны пракурор Карым Хан запытаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт лідараў ХАМАС, у т.л. Ісмаіла Ханіі.
Забіты ў Тэгеране 31 ліпеня 2024 года. Удар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана, куды ён прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна.
Іран аб’явіў трохдзённую жалобу з-за смерці Ісмаіла Ханіі. Урад краіны заявіў, што забойства дыпламатычнага госця з’яўляецца парушэннем міжнародных правілаў і чалавечых прынцыпаў[12].