Ітуры | |
---|---|
Ituri | |
Краіна | ДР Конга |
Адміністрацыйны цэнтр | Бунія |
Афіцыйныя мовы | суахілі, французская |
Насельніцтва (2005) | 4 241 236 |
Шчыльнасць | 64,6 чал./км² |
Плошча | 65 658 км² |
Часавы пояс | +2 |
Код ISO 3166-2 | CD-IT |
Афіцыйны сайт |
Ітуры (фр.: Ituri) — правінцыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, размешчаная на паўночным усходзе краіны.
Да канстытуцыйнай рэформы 2005 года правінцыя Ітуры была часткай былой Усходняй правінцыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бунія. Па тэрыторыі правінцыі працякае рака Ітуры. Значную частку тэрыторыі пакрывае трапічны лес Ітуры.
Насельніцтва правінцыі — 1 482 076 чалавек (2005)[1].
Ітуры населены рознымі этнічнымі групамі, сярод якіх можна вылучыць плямёны пігмеяў, якія дагэтуль адрэзаны ад цывілізацыі і жывуць паляваннем і збіральніцтвам. Пігмеі племя Мбуці лічацца самымі нізкімі ў свеце, іх сярэдні рост складае 135 см[2].
У правінцыі расце больш 30 000 кветкавых раслін, водзіцца больш 1400 відаў птушак і 400 відаў сысуноў, у тым ліку такія рэдкія віды як акапі, гарылы, шымпанзэ, леапарды, шматлікія віды папугаяў. У рэках водзяцца шматлікія віды рыб, а таксама гіпапатамы і нільскія кракадзілы.