Іў Каміль Дэзірэ Летэрм (нідэрл.: Yves Camille Désiré Leterme; нар. 6 кастрычніка 1960, Вервік, Заходняя Фландрыя), — прэм'ер-міністр Бельгіі ў сакавіку-снежні 2008 і з лістапада 2009 года.
Займаў пасаду міністра-прэзідэнта Фландрыі 20 ліпеня 2004 — 28 чэрвеня 2007. Сышоў у адстаўку пасля перамогі сваёй партыі на ўсеагульных парламенцкіх выбарах, з мэтай дамагчыся абрання прэм’ер-міністрам Бельгіі. У пераходным урадзе Гі Верхафстадта займаў пасаду віцэ-прэм’ера і міністра бюджэту, транспарту, інстытуцыйных рэформаў і па справах Паўночнага мора са снежня 2007 па сакавік 2008. Перамовы па фарміраванні новага ўрада сталі рэкорднымі па працягласці для Бельгіі і суправаджаліся шматлікімі скандаламі. Прэм’ер-міністр Бельгіі з 20 сакавіка 2008.