І горы зрушваюцца | |
---|---|
кіт.: 山河故人 | |
Жанр | драматычны фільм[1][2] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 126 хв. |
Краіна | |
Мова | кітайская мова |
Год | 2015 і 20 мая 2015 |
IMDb | ID 3740778 |
«І горы зрушваюцца» (кіт.: 山河故人) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Цзя Чжанкэ[3].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Горад Фэньян, Кітай, 1999 год. Два сябры дзяцінства – гаспадар бензакалонкі Чжан і працоўны на вугальнай шахце Лянцзы — заляцаюцца да красунi Таа. Дзяўчына выходзіць замуж за больш заможнага Чжана. Неўзабаве ў іх нараджаецца сын, якога клiчуць Даляр. 2014 год. Таа разводзіцца з мужам, а яе сын з'язджае з багатым бацькам у Аўстралію. Аўстралія, 2025 год. Дзевятнаццацігадовы Даляр ужо не размаўляе па-кітайску і насілу мае зносіны бацькам. Усё, што ён помніць пра сваю маці, — гэта толькі яе імя… Дзеянне гэтай эпічнай меладрамы ахоплівае прастору ад Кітая да Аўстраліі, адлюстроўваючы жыццё, каханне, надзеі і расчараванні двух пакаленняў сям'і ў грамадстве, што змяняецца з ашаламляльнай хуткасцю[4].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 42 намінацыямі[5].