Абдэлазіз аль-Хілу | |
---|---|
Дата нараджэння | 1954 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | НАВС, НВРС—П |
Бітвы/войны | Другая грамадзянская вайна ў Судане, Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле, Канфлікт у Судане (2023) |
Абдэлазіз Адам аль-Хілу (араб. عبد العزيز الحلو; нар. 7 ліпеня 1954) — палявы камандзір Народнай арміі вызвалення Судана, адзін з лідараў партыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач».
Нарадзіўся ў н. п. Аль-Файд Ум Абдула, Паўднёвы Кардафан.
Пачатковую адукацыю атрымаў у школе Даламі, сярэднюю — у Аль-Далінг і Кадуглі. Вывучаў эканоміку ў Хартумскім універсітэце, які скончыў у 1979 годзе. Пасля працаваў фінансавым і адміністрацыйным служачым Нацыянальнага ўпраўлення электра- і водазабеспячэння Хартума[1].
Яшэ падчас вучобы ў Хартумскім універсітэце ўліўся ў шэрагі апазіцыі. Далучыўся да Народнай арміі вызвалення Судана[1]. Праявіў сябе як таленавіты палявы камандзір. Займаўся задачамі забеспячэння, мабілізацыі, вярбоўкі і ваеннага планавання[2].
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны ў Судане далучыўся да баявой арганізацыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач», у складзе якой ваяваў супраць цэнтральных уладаў у Паўднёвым Кардафане. У 2017 годзе арганізацыя распалася. Адну з фракцый узначаліў Аль-Хіла. Настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра[3].
Пасля суданскай рэвалюцыі абвясціў аб часовым аднабаковым спыненні агню[4]. Пайшоў на перамовы з новай уладай[5].
У чэрвені 2023 года падтрымаў Сілы аператыўнай падтрымкі ў барацьбе з ваеннай хунтай генерала Абдэля Бурхана[6]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[7].
{{cite news}}
: |archive-date=
патрабуе |archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate=
(даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 23 чэрвеня 2023.