Абрахам Пайс | |
---|---|
Abraham Pais | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 мая 1918[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 2000[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Josh Pais[d] |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, фізік, гісторык навукі, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Джордж Уленбек Леон Розенфельд |
Вядомы як | адзін з аўтараў уяўленняў аб дзіўнасці і змяшаных станах часціц, аўтар тэрмінаў «лептон» і «барыён» |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Абрахам Пайс (англ.: Abraham Pais; 19 мая 1918, Амстэрдам, Нідэрланды — 28 ліпеня 2000, Капенгаген, Данія) — амерыканскі фізік-тэарэтык і гісторык навукі галандскага паходжання. Навуковыя працы Пайса прысвечаны пытанням ядзернай фізікі, фізікі элементарных часціц, квантавай тэорыі поля: у ліку яго асноўных дасягненняў ідэя асацыятыўнага нараджэння дзіўных часціц, тэорыя змяшаных станаў часціц і іх асцыляцый, ён таксама ўвёў тэрміны «лептон» і «барыён». Пайс з'яўляецца аўтарам шэрагу прац па гісторыі фізікі, у тым ліку папулярных біяграфій Эйнштэйна, Бора і Опенгеймера.