Агар (прадукт)

Агаразаванае харчавальнае асяроддзе

Агар (ад малайск.: agar[1]) — сумесь поліцукрыдаў агарозы і агарапектыну, якая атрымліваецца шляхам экстрагавання з чырвоных водарасцяў (Phyllophora, Gracilaria, Gelidium, Ceramium і інш.), якія растуць у Чорным моры, Белым моры і Ціхім акіяне, і ўтварае ў водных растворах шчыльны халадзец.

Агар з’яўляецца раслінным заменнікам жэлаціну.

Формула (C12H18O9)n.

Мае два гатункі:

  • вышэйшы — колер белы або светла-жоўты, дапускаецца крыху шараватае адценне;
  • першы — колер ад жоўтага да цёмна-жоўтага.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.22