Агнешка Бругер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Agnieszka Brugger | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 лютага 1985[1] (40 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Agnieszka Malczak | ||||||
Муж | невядома[3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Сайт | agnieszka-brugger.de | ||||||
![]() |
Агнешка Бругер (ням.: Agnieszka Brugger; у дзявоцтве Малчак (польск.: Agnieszka Malczak), нар. 8 лютага 1985, Лягніца, Польская Народная Рэспубліка) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя. Дэпутат Бундэстага 17, 18, 19 скліканняў.
Яе бацькі пераехалі з Лягніцы ў Дортмунд у 1989 годзе. У Дортмундзе Малчак скончыла Малінкрадцкую гімназію-прыватную сярэднюю школу, якой кіруе рымска-каталіцкая Падэрборнская архідыяцэзія . Вывучала паліталогію ў Цюбінгенскім універсітэце. Абралася шлюбам 3 снежня 2011 года і змяніла прозвішча на Бругер[4].
З 2005 па 2007 год Бругер была членам Агульнага студэнцкага камітэта Цюбінгенскага ўніверсітэта. З 2007 па 2009 год кіравала «Grüne Jugend », моладзевай арганізацыяй Саюзу 90/Зялёных, у Бадэн-Вюртэмбергу.
Бругер была абрана дэпутатам Бундэстага на выбарах 2009 года. З таго часу яна займае пасаду прэс-сакратара сваёй парламенцкай групы ў Камітэце абароны і Падкамітэце па раззбраенні, кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджанні зброі.
У якасці члена Камітэта па абароне Бругер шмат падарожнічала, каб наведаць войскі Бундэсверу ў іх місіях за мяжой, у тым ліку ў рамках Шматбаковай інтэграванай місіі ААН па стабілізацыі ў Малі (2015 год) і Германскай інтэрвенцыі супраць Ісламскай дзяржавы на авіябазе Інджырлік (2016 год)[5].
У выніку беспаспяховых перамоваў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада як з хрысціянскімі дэмакратамі (Хрысціянска-дэмакратычным саюзам і Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі), так і са Свабоднай дэмакратычнай партыяй па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года Бругер уваходзіла ў францыю Саюзу 90/Зялёных з 14 чалавек. У пачатку 2018 года яна стала часткай кіраўніцтва сваёй парламенцкай групы вакол сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Хофрайтэра . У гэтай якасці яна курыруе ініцыятывы групы па замежных справах, абароне і палітыцы развіцця.
У мінулым Бругер галасавала за ўдзел Германіі ў міратворчых місіях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама ў міратворчых і ваенных місіях Еўрапейскага Саюза, замацаваных Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый на афрыканскім кантыненце, напрыклад, у Малі (Навучальная місія Еўрапейскага Саюза ў Малі (2013, 2014, 2015, 2016 і 2017 годы) і Шматбаковая інтэграваная місія ААН па стабілізацыі ў Малі (2013, 2014, 2015, 2016, 2017 і 2018 годы), ЦАР (2014) і Ліберыі (2015).
Па Лівіі, Судану, Паўднёваму Судану і Самалі Бругер мае змешаную гісторыю галасавання. Яна выступала супраць удзелу Германіі ў аперацыі «Сафія» , устрымалася ад галасавання наконт місій у Дарфуры (Судан) (2017), Паўднёвым Судане (2017) пасля таго, як раней галасавала за абедзве місіі (2010, 2011, 2012, 2013, 2014 і 2015 годы). З 2009 года рэгулярна ўстрымлівалася ад галасавання наконт падаўжэння мандата місіі аперацыі «Аталанта» . Яна таксама галасавала супраць удзелу Германіі ў навучальнай місіі Еўрапейскага Саюза ў Самалі (2016 і 2017) або ўстрымалася (2015).
23 лістапада 2020 года ўзяла шэфства над Марфай Рабковай, актывісткай праваабарончага цэнтра «Вясна» і беларускай палітычнай зняволенай[8][9].