Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40[1] см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі[2]. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.
Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі Еўропы[3]. Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].