Адрыян Рамас

Футбол
Адрыян Рамас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Густава Адрыян Рамас Васкес
Нарадзіўся 22 студзеня 1986(1986-01-22)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Калумбія
 Венесуэла
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Калумбія Амерыка
Нумар 20
Маладзёжныя клубы
Калумбія Атлетыка Калумбія
Калумбія Амерыка (Калі)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2009 Калумбія Амерыка (Калі) 106 (43)
2005   Венесуэла Трухільянас 15 (8)
2006—2007   Калумбія Санта-Фэ 31 (5)
2009—2014 Германія Герта 156 (57)
2014—2017 Германія Барусія (Дортмунд) 52 (13)
2017   Іспанія Гранада 14 (4)
2017—2018 Кітай Чунцын Ліфань 0 (0)
2017—2018   Іспанія Гранада 12 (1)
2018—2019 Іспанія Гранада 60 (9)
2020— Калумбія Амерыка (Калі) 68 (23)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Калумбія Калумбія (да 17) 6 (3)
2008—2016 Калумбія Калумбія 36 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густава Адрыян Рамас Васкес (ісп.: Gustavo Adrián Ramos Vásquez; нар. 22 студзеня 1986, Сантандэр-дэ-Кілічаа, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Амерыка» з Калі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Адрыян з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Амерыка». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2004 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба. На працягу сезону 2006/07 абараняў на ўмовах арэнды колеры клуба «Санта-Фэ».

У 2007 годзе вярнуўся з арэнды ў клуб «Амерыка». На гэты раз згуляў за каманду больш за два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Амерыкі», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды, стала забіваючы мячы ў браму сапернікаў.

У канцы жніўня 2009 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Герта». Дэбют за клуб адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Майнца». У сезоне 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы за сезон 16 галоў. 9 красавіка падпісаў дагавор з дортмундскай «Барусіяй», дзе разглядаўся як замена Роберту Левандоўскаму.

У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Чунцын Ліфань», да якога мусіў далучыцца ўлетку, а да таго часу быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Гранадзе»[3]. Застаўся ў «Гранадзе» і ў сезоне 2017/18, калі клуб выбыў у Сегунду. У студзені 2018 года далучыўся да «Гранады» на трывалай аснове.

У студзені 2020 года вярнуўся ў «Амерыку».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі дэбютаваў 20 жніўня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора.

Германія Барусія Дортмунд:

Зноскі

  1. Adrián Ramos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adrián Ramos // FBref.com
  3. Адриан Рамос стал игроком «Чунцин Лифань». by.tribuna.com.