Айзік-Меер Дзік

Айзік-Меер Дзік
אײזיק"מאיר דיק
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1807 ці 1808, ці 1814
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1893(1893-01-24)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, Hebrew teacher
Мова твораў ідыш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айзік-Меер Дзік (1814? — 24 студзеня 1893) — яўрэйскі пісьменнік.

Нарадзіўся ў Вільні, нейкі час жыў у Нясвіжы, Жупранах. Спачатку пісаў на іўрыце, даволі мала. Рашыў пісаць народна-яўрэйскай мовай, на ідышы. Пісаў павучальныя апавяданні і аповесці, якія выдаваліся асобнымі кніжкамі, усяго каля трохсот. У кніжцы павучанні займаюць большую частку, а мастацкая гісторыя служыць ім ілюстрацыяй.

Дзейнасць Дзіка мае вялікае гістарычнае значэнне. Ён даў імпэт літаратурнаму руху, падрыхтаваў з’яўленне масавага чытача і наступных пісьменнікаў. Дзік задавольваў вядомы попыт, і паказаў, што гэты попыт ёсць. І вось, пабачыўшы гэта, гандляры-кніганошы закупляюць больш яўрэйскіх кніг, а выдаўцы плоцяць аўтарам ганарары, пакуль яшчэ невялікія.

Дзік ганіў яўрэйскую мову і наводзіў чытача на такую думку. Ён быў «асветнікам»-маскілам і падзяляў варожае стаўленне маскілаў да ідыша. У тэксты ён уводзіць многа нямецкіх слоў з тлумачэннем, каб чытачы навучыліся гаварыць па-нямецку. Варожасць маскілаў абумовіла заняпад літаратуры, з гэтага заняпаду яе вывеў Дзік. Ён не быў адзіным аўтарам першай паловы XIX стагоддзя, але стаў самым вядомым.

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Singer I. he // The Jewish encyclopedia: A descriptive record of the history, religion, literature, and customs of the Jewish people from the earliest times to the present day. / I. SingerNYC, London: Funk & Wagnalls.