Ай Цін | |
---|---|
кіт.: 艾青 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1996[2][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ai Weiwei[d] і Ai Xuan[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, мастак, журналіст |
Узнагароды | |
![]() |
Ай Цін (кіт.: 艾青; 27 сакавіка 1910 — 5 мая 1996) — кітайскі паэт.
Нарадзіўся ў правінцыі Чжэцзян. З 1929 па 1932 год вучыўся ў Францыі. У 1932 годзе вярнуўся ў Кітай, быў арыштаваны за выступленне супраць Гаміньдана. Да 1935 года — у астрозе. У 1936 годзе выдаў першы вершаваны зборнік «Даяньхэ», прысвечаны жыццю кітайскай вёскі.
7 ліпеня 1937 года ў Кітаі пачалася антыяпонская вайна. У перыяд Сапраціўлення Ай Цін напісаў паэмы «Да сонца» (1938), «Ён памёр другім разам» (1939), «Паходня» (1940). Вершу, які даў назву кнізе, папярэднічае такі эпіграф: "Аднойчы паэт сказаў мне: «Поўнач — самотная краіна»". У яго вольных вершах філасафічнасць, разуменне ўнутраных прычын з’яў і працэсаў, увага да жыцця простага чалавека.
За крытыку падаўлення свабоды слова ў першыя гады створанай Мао Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі быў адпраўлены ў высылку ў Маньчжурыю ў 1958 годзе. На працягу 16 гадоў чысціў прыбіральні. Не друкаваўся ажно да поўнай рэабілітацыі ў 1978 годзе. У 1980 годзе выходзіць кніга «Песня вяртання».
Унёс значны ўклад у развіццё свабоднага верша, вытрымаў сур’ёзныя ўплывы Э. Верхарна, У. Уітмэна, У. Маякоўскага. У 1985 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.
На беларускую мову яго творы пераклалі Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец.