Алан Бін

Алан Бін
Alan Bean
Алан Бін
Алан Бін
Краіна: Злучаныя Штаты Амерыкі
Воінскае званне: капітан 1-га рангу
Экспедыцыі: Апалон-12, Скайлэб-3
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1932(1932-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 мая 2018(2018-05-26)[3][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алан Лаверн Бін (англ.: Alan LaVern Bean; 15 сакавіка 1932 г. Уілерам, штат Тэхас — 26 мая 2018) — астранаўт ЗША.

Да паступлення ў атрад астранаўтаў быў лётчыкам-знішчальнікам, капітан ВМС ЗША. Праходзіў падрыхтоўку ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў, дзе яго інструктарам быў яго будучы камандзір на Апалоне — Чарлз Конрад.

Здзейсніў два касмічныя палёты ў рамках праграм «Апалон» і «Скайлэб». У склад асноўнага экіпажа Апалона-12 Бін не ўваходзіў, але замяніў трагічна загінулага ў авіякатастрофе Кліфтана Уільямса. Адыграла ролю тое, што камандзір экіпажа звярнуўся да кіраўніцтва НАСА з просьбай уключыць у экіпаж менавіта Біна.

Другая экспедыцыя на Месяц стартавала 14 лістапада 1969 года, Бін быў пілотам месяцавага модуля і стаў чацвёртым чалавекам, які ступіў на паверхню спадарожніка Зямлі ўслед за сваім камандзірам Конрадам 19 лістапада. Яны правялі на паверхні Месяца 31 гадзіну 31 хвіліну і двойчы выходзілі з месяцавага модуля, каб сабраць узоры грунту, усталяваць навуковую апаратуру і зрабіць здымкі. Таксама яны дэмантавалі некаторыя фрагменты беспілотнага апарата «Сервеер-3», які стаяў недалёка ад месца пасадкі, і які прымесяцавіўся трыма гадамі раней, і даставілі іх на Зямлю для вывучэння уласцівасцяў матэрыялаў пасля працяглага знаходжання на Месяцы. На дэталях былі выяўленыя жывыя зямныя мікраарганізмы, але скептыкі пярэчылі, што яны былі занесены пасля вяртання, і пытанне засталося адкрытым. За гэты палёт Бін быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі» ў 1970 годзе.

Другі медаль Алан Бін атрымаў у 1973 годзе. У другім палёце ён ужо быў камандзірам экіпажа экспедыцыі «Скайлэб-3» — другога пілатуемага палёту на арбітальную станцыю «Скайлэб». Стартаваўшы 28 ліпеня 1973 года, астранаўты ў той жа дзень састыкаваліся са станцыяй і правялі на ёй 58 сутак 15 гадзін, што тады было рэкордам. Праграма знаходжання на станцыі была паспяхова выканана. Бін ўдзельнічаў у адным з парных выхадаў у космас (2 гадзіны 41 хвіліна).

Алан Бін праходзіў падрыхтоўку ў якасці дублёра па праграме «ЭПАС» («Саюз-Апалон»), але паляцеў асноўны экіпаж Стафарда. Пасля гэтага ў кастрычніку 1975 сышоў у адстаўку з ВМС у званні капітана і ў далейшым некалькі гадоў займаўся падрыхтоўкай астранаўтаў як грамадзянскі спецыяліст.

Зноскі