Алан Рамзей | |
---|---|
Allan Ramsay | |
| |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1713 |
Месца нараджэння | Эдынбург, Мідлатыян |
Дата смерці | 10 жніўня 1784 (70 гадоў) |
Месца смерці | Дуўр, Кент |
Месца пахавання | |
Падданства | Каралеўства Вялікабрытанія |
Грамадзянства | |
Бацька | Allan Ramsay[d] |
Жонка | Margaret Lindsay Ramsay[d][1] і Anne Bayne[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | Партрэт |
Вучоба | Лондан (1733-36, пад кіраўніцтвам Ганса Хайсінга і ў Акадэміі на вул. св. Марціна); Рым (1736-9, пад кіраўніцтвам Франчэска Салімены і Франчэска Фернандзі). |
Мастацкі кірунак | Класіцызм |
Заступнікі |
Дункан Форбс, герцаг Брыджуотэр, Георг III |
Уплыў | Hans Hysing[d] |
Уплыў на | Alexander Nasmyth[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алан Рамзей (Рэмзэй) (англ.: Allan Ramsay; 13 кастрычніка 1713 — 10 жніўня 1784) — шатландскі мастак. Адзін з лідараў брытанскага партрэта XVIII ст.
А. Рэмзэй атрымаў бліскучую адукацыю на радзіме, калі займаўся ў Акадэміі Святога Лукі ў Эдынбургу ў лонданскага жывапісца Ганса Хюсцінга і ў Італіі ў 1736—37.
Творы А. Рэмзэя, такія, як «Партрэт Вальтэра» (1766—77), «Партрэт Эмілі графіні Кілдэр» (1765), вызначаюцца завершанасцю кампазіцыйнага вырашэння, дакладнасцю малюнка, стрыманасцю каларыстычнай пабудовы. Аднак самае галоўнае — гэта складаныя характарыстыкі, якія дае мастак сваім героям. Іх нельга вызначыць адной-дзвюма рысамі. Тонкі, заснаваны на нюансавых адносінах жывапіс партрэтаў спалучаецца з не менш багатай трактоўкай унутранага свету герояў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію асобы, яе настроі.