Алекс Гальчанюк

Хакей
Алекс Гальчанюк
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1994(1994-02-12) (31 год)
Грамадзянства  ЗША
Рост 185 см
Вага 84 кг
Пазіцыя Цэнтральны нападнік
Хват леварукі ўдар[d]
Драфт НХЛ У 2012 годзе абраны ў 1 раўндзе пад агульным 3-м нумарам клубам «Манрэаль Канадыенс»
Клубная кар’ера[* 1]
Сцяг КанадыСарнія Стынг
(2010—2013) Сцяг КанадыМанрэаль Канадыенс
(2013—н.ч.)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянат свету
Бронза Швецыя/Фінляндыя 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Аляксандравіч Гальчанюк (англ.: Alex Galchenyuk; 12 лютага 1994 года, Мілуокі, штат Вісконсін, ЗША) — амерыканскі хакеіст беларускага паходжання. Цэнтральны нападнік, які выступае за клуб Нацыянальнай хакейнай лігі — «Манрэаль Канадыенс».

Бацька Алекса, былы беларускі хакеіст Аляксандр Мікалаевіч Гальчанюк, які ў цяперашні час з’яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера Сарніі Стынг. «Стынг» задрафтаваў Алекса ў 2010 годзе пад агульным першым нумарам. За «Сарнію» Гальчанюк правёў два сезоны. Таксама быў абраны ў другім раўндзе драфта КХЛ 2011 камандай Атлант пад агульным 25-м нумарам. Выступае за зборную ЗША. Яго агентам з’яўляецца славуты хакеіст Ігар Ларыёнаў. На драфце НХЛ 2012 абраны пад агульным трэцім нумарам камандай «Манрэаль Канадыенс».

23 ліпеня 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Канадыенс».

Дэбютаваў у НХЛ 20 студзеня 2013 г. у матчы супраць «Таронта Мейпл Ліфс».

Першы гол у НХЛ забіў 22 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Флорыда Пантэрз».

Чэмпіён моладзевага чэмпіянату свету 2013 у складзе зборнай ЗША. Бронзавы прызёр дарослага чэмпіянату свету 2013.

Зноскі