Алек Век | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 180 см |
Грудзі | 86,5 см |
Стан | 58 см |
Сцёгны | 88 см |
Колер валасоў | брунетка |
Вочы | цёмна-карыя |
Грамадзянства | |
alek-wek.com |
Алек Век (англ.: Alek Wek, 16 красавіка 1977) — англійская топ-мадэль афрыканскага паходжання, дзінка па нацыянальнасці.
Яна была сёмым дзіцем у сям’і з дзевяці. Калі іх сям’я эмігравала з Судана, яе маці выбрала дату 16 красавіка — час сезону дажджоў, у гэты перыяд і нарадзілася Алек. Яна кажа, што яе імя азначае «Чорная ў плямах карова».
Супрацоўнік мадэльнага агенцтва заўважыў Алек на кірмашы, арганізаваным мясцовай радыёстанцыяй. Першай вокладкай Алек стаў адзін з нумароў амерыканскага ELLE ў 1997 годзе.