Алесандра Мандзоні | |
---|---|
Alessandro Manzoni | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Alessandro Francesco Tommaso Manzoni |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1785[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 1873[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Італія |
Бацька | Pietro Manzoni[d] |
Маці | Giulia Beccaria[d][7] |
Жонка | Enrichetta Manzoni Blondel[d] і Teresa Borri[d] |
Дзеці | Giulia Manzoni[d], Luigia Maria Vittoria[d], Pietro Luigi Manzoni[d], Enrico Manzoni[d], Filippo Manzoni[d] і Matilde Manzoni[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, палітык, раманіст, драматург |
Кірунак | рамантызм |
Мова твораў | французская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алесандра Франчэска Тамаза Мандзоні (італ.: Alessandro Francesco Tommaso Manzoni; 7 сакавіка 1785, Мілан — 22 мая 1873, Мілан) — знакаміты італьянскі пісьменнік-рамантык, аўтар рамана «Заручаныя».
Нарадзіўся ў сям'і П'етра Мандзоні, немаладога ўжо чалавека, родам з Лека, і яго жонкі Джуліі, дачкі пісьменніка Чэзарэ Бекарыя. Бацькі разышліся, калі Алесандра быў яшчэ дзіцём. Ва ўзросце 15 гадоў Мандзоні пачаў пісаць санэты.
Шэдэўр Мандзоні, раман «Заручаныя» (I Promessi sposi), упершыню выйшаў у 1825—1827 гадах і меў імгненны поспех. У 1840 годзе выйшла новая рэдакцыя, мова якой была старанна набліжана да тасканскай (менавіта тасканскія гаворкі былі асновай літаратурнай італьянскай мовы). Дзеянне адбываецца ў Міланскім герцагстве ў 1620-я гады, сярод персанажаў ёсць гістарычныя асобы (у прыватнасці кардынал Федэрыка Барамэа). Па статусе ў італьянскай культуры раман набліжаны да «Боскай Камедыі» Дантэ.