Альберт Рошты

Альберт Рошты
ням.: Albert Rösti
член Нацыянальнага савета Швейцарыі[d]
5 снежня 2011 — 31 снежня 2022
Пераемнік Manfred Bühler[d]
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
з 1 студзеня 2023
Папярэднік Улі Маўрэр

Нараджэнне 8 жніўня 1967(1967-08-08)[1] (57 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт Рошты (фр. Albert Rösti, нар. 7 жніўня 1967, Фрутыген, Берн, Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лідар Швейцарскай народнай партыі з 2016 па 2020 гады. Член Федэральнага савета Швейцарыі з 1 студзеня 2023 года.

Нарадзіўся ў жніўні 1967 года ў кантоне Берн. Пасля заканчэння школы вучыўся ў вышэйшай школе ў Цюрыху, дзе вывучаў аграномію. У 2002 годзе ён яшчэ скончыў у ЗША Рочэстэрскі ўніверсітэт. Ён вярнуўся ў Швейцарыю і пачаў жыць і працаваць у Ітэндорфе, у дэпартаменце эканомікі.

Уваходзіў у ШНП і пачаў супрацоўнічаць у яе аддзяленнях кантона Берн. Яго аўтарытэт быў значны і ён у 2016 годзе ўзначаліў ШНП і быў яе лідарам на працягу чатырох гадоў. У канцы 2022 года ў Швейцарыі рыхтаваліся абраць двух новых чальцоў Федэральнага савета, адным з кандыдатаў быў і Альберт Рошты. У снежні яго абралі ў першым туры. Таксама было вызначана, што ён з 1 студзеня 2023 г. узначаліць міністэрства навакольнага асяроддзя, транспарту, энергетыкі і камунікацый.

Зноскі

  1. Albert Rösti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.