Альвара Урыбэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Álvaro Uribe Vélez | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Andrés Pastrana Arango[d] | ||||||
Пераемнік | Хуан Мануэль Сантас | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1952[1][2][…] (72 гады) |
||||||
Жонка | Lina María Moreno Mejía[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | alvarouribevelez.com.co (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́львара Уры́бэ-Ве́лес (ісп.: Álvaro Uribe Vélez; 4 ліпеня 1952, Медэльін) — калумбійскі палітык, прэзідэнт Калумбійскай Рэспублікі з 2002 да 2010 года (пераабраны ў 2006 г.).
Альвара Урыбэ нарадзіўся ў сям’і Альберта Урыбэ, багатага землеўладальніка. Скончыў сярэднюю школу ў родным Медэльіне з адзнакай у 1970 годзе, а затым скончыў і атрымаў ступень доктара права і палітычных навук у Універсітэце Ант’ёкіі.
У 1983 пры спробе згону яго бацька быў забіты членамі тэрарыстычнай арганізацыі ФАРК.
Сваю палітычную кар'еру Урыбэ пачаў у 1977, калі быў прызначаны генеральным сакратаром Міністэрства працы. У перыяд 1980—1982 з’яўляўся дырэктарам Упраўлення грамадзянскай авіяцыі, а затым стаў і мэрам Медэльіна на некалькі месяцаў. Далей Урыбэ становіцца членам адной з двух традыцыйных партый у Калумбіі – Ліберальнай і ў перыяд 1986 – 1994 быў сенатарам у парламенце.
У 1995 быў абраны губернатарам дэпартамента Ант’ёкія. Заваяваў папулярнасць дзякуючы праекту CONVIVIR – стварэнне ўзброеных груп насельніцтва з мэтай абароны ад партызанскіх груповак і наркамафіі.
Падчас яго праўлення колькасць злочынаў у дэпартаменце скарацілася на 60%, але таксама абвастрыўся і яго канфлікт з ФАРК.
Незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у 2002 годзе Урыбэ пакідае Ліберальную партыю, і, выкарыстоўваючы крызіс палітычнага даверу да традыцыйных партый, стварае рух „Калумбія – перш за ўсё“. Дзякуючы яго пазіцыі змагара супраць наркамафіі і партызанскіх груповак, Урыбэ перамагае на выбарах яшчэ ў першым туры з 53%.
Падчас праўлення Урыбэ пашырае свой праект CONVIVIR па ўсёй краіне і пачынае жорстка пераследваць левыя радыкальныя і іншыя групоўкі. Жорсткі яго падыход дае вынікі, і за год колькасць забойстваў скарацілася з 35 да 15 тысяч.
З дапамогай блізкіга саюзніка Джорджа Буш пачынаецца і барацьба з наркатрафікам. У перыяд 2002 – 2006 Калумбія атрымлівае больш за 3 млрд. $ дапамогі ад ЗША, якія ў асноўным выкарыстоўваліся для куплі ваеннай тэхнікі і навучання спецыяльных сіл для барацьбы з наркамафіяй.
На выбарах у 2006 Урыбэ атрымлівае небывалыя для Калумбіі 62,2% і становіцца прэзідэнтам на другі тэрмін.
Альвара Урыбэ на Вікісховішчы |